Балхаш (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Балхаш (каз.: Балқаш) — горад абласнога падпарадкавання ў Карагандзінскай вобласці Казахстана.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Горад размешчаны на поўдні раўніны Сарыарка ў 380 км ад Караганды, на беразе возера Балхаш ля бухты Бертыс. Ёсць чыгуначная станцыя, прыстань і аэрапорт.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
У падначаленні ў Балхашскай гарадской адміністрацыі знаходзяцца наступныя населеныя пункты: Балхаш, Саяк, Канырат.
Пасёлкамі гарадскога падпарадкавання з’яўляюцца: Гульшат — 0,6 тыс. чалавек, Канырат — 3 тыс. чалавек, Саяк — 3 тыс. чалавек.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Валерый Фёдаравіч Байнёў (нар. 1966) — эканаміст і спецыяліст у галіне электратэхнічных комплексаў і сістэм. Доктар эканамічных навук (2001), кандыдат тэхнічных навук (1995), прафесар (2004).
- Юлія Уладзіславаўна Васілевіч (нар. 2001) — беларуская баскетбалістка.