Барбара Эрні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Злачынец Барбара Эрні (ням.: Barbara Erni; 15 лютага 1743, Фельдкірх — 26 лютага 1785, Вадуц) — жанчына з Ліхтэнштэйна, якая здзяйсняла крадзяжы ў заезных дварах па ўсёй Заходняй Еўропе. У ліхтэнштэйнскіх легендах яна вядомая як «Golden Boos». Яна была апошнім чалавекам, пакараным на тэрыторыі Ліхтэнштэйна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрні нарадзілася ў Фельдкірхе ў бяздомнай пары. У 1779 годзе яна выйшла замуж за нейкага «Цірольца Франца», якога лічылі бандытам.

Паводле легенды, «Golden Boos» — гэта жанчына вялікай сілы са светла-рудымі валасамі, якая ездзіла па Еўропе з вялікім куфрам ці мяшком. Калі яна спынялася дзесьці на ноч, яна патрабавала, каб яе куфар замкнулі ў самым надзейным пакоі, бо ў ім, нібы, знаходзяцца скарбы. Калі куфар ці мяшок «са скарбамі» быў замкнёны і надыходзіла ноч, адтуль вылазіў карлік і забіраў захаваныя ў гэтым пакоі каштоўнасці, пасля чаго Эрні і карлік збягалі. Яна дзейнічала па гэтай схеме шмат гадоў і забагацела. Хто быў яе памочнікам — невядома.

Эрні і яе саўдзельнік былі арыштаваныя ў Эшэне і зняволеныя ў Вадуцы 27 мая 1784 года. На судзе Ліхтэнштэйна яна прызналася ў сямнаццаці крадзяжах, праведзеных такім спосабам. 7 снежня 1784 года суд пастанавіў, што Барбара Эрні і ёсць «Golden Boos», прызнаў яе вінаватай і прысудзіў да пакарання смерцю праз абезгалоўліванне. Публічнае пакаранне смерцю адбылося ў Вадуцы ў прысутнасці прыкладна тысячы гледачоў. Лёс яе саўдзельніка невядомы.

З той пары ніхто больш не быў пакараны ў Ліхтэнштэйне ажно да афіцыйнай забароны смяротнага пакарання смерцю ў 1987 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Barbara Greene (1967). Liechtenstein: Valley of Peace (Vaduz: Liechtenstein-Verlag) pp. 20-21.
  • James Foster Robinson, «The Legend of the Golden Boos», 21 May 2004.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.