15 лютага
З пляцоўкі Вікіпедыя.
15 лютага — сорак шосты дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі [правіць]
- 1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў
- 1563: Пачатак аблогі Полацка маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны
- 1916: У Вільні пачалося выданне газеты «Гоман»
- 1989: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана
- 1970: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўвання інфармацыі — дыскету
Нарадзіліся [правіць]
- 1564: Галілеа Галілей, вядомы астраном і фізік (пам. 8.1.1642)
- 1710: Людовік XV, кароль Францыі
- 1861: Шарль Эдуар Гіём, швейцарска-французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1904: Ларыса Александроўская, беларуская оперная спявачка
- 1912: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік
- 1932: Мікалай Якавенка, беларускі скульптар
- 1959: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменнік, драматург
Памерлі [правіць]
- 1152: Конрад III Гогенштаўфен, першы кароль Германіі з дынастыі Гогенштаўфенаў (нар. 1093)
- 1742: Георг Рафаэль Донер, аўстрыйскі скульптар
- 1781: Готхальд Эфраім Лесінг, нямецкі драматург, тэарэтык мастацтва, літаратурны крытык-асветнік (нар. 22.1.1729)
- 1857: Міхаіл Глінка, рускі кампазітар, заснавальнік рускай класічнай музыкі (нар. 1.6.1804)
- 1958: Язэп Рэшаць, дзеяч беларускай эміграцыі, каталіцкі святар (нар. 28.7.1890)
- 1959: Оўэн Уіланс Рычардсан, брытнаскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1975: Міхал Сапоцька, каталіцкі святар, блаславёны (нар. 1.11.1888)