Бельбог

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хлопчыкі на фатаграфіі падпярэзаны бельбогам

Бельбог — прамавугольны кавалак тканіны, абвязаны вакол таліі, састаўная частка ўзбекскага нацыянальнага касцюма  (укр.). Узбекская варыяцыя кушака[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўляе сабой платок памерам прыкладна метр на метр, які складваўся вуглом і абвязваўся вакол таліі. Бельбог вырабляюць з тканін квятчастага ці аднатоннага колеру, у тым ліку з баваўняных, шаўковых ці атласных тканін, і ўпрыгожваюць вышыўкай. Моладзь носіць дэкаратыўна-стракатыя бельбогі, а старыя выкарыстоўваюць белае палатно. У буднія дні насілі бельбогі з саціну, а ў святочныя — з шоўку, атласу ці адрасу[1]. У багатых людзей для парадных выхадаў бельбогі рабіліся з аксаміту, багата аздабляліся вышыўкай і срэбнымі бляхамі[1]. Арнаментацыя бельбога залежыць ад рэгіёну стварэння[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Мужчына злева падпярэзаны бельбогам

У Туркестане мужчынскае адзенне (чапан  (руск.), яктак  (узб.) і іншыя) падпярэзваюць вакол таліі бельбогам, часам сустракаецца звычай завязваць два і больш бельбогі. Завязванне бельбога існуе са старажытных часоў і стала нацыянальнай традыцыяй. Ім мужчыны падпяразвалі ўзімку сцёганыя халаты, а ўлетку — прасторныя кашулі[1].

Бельбог акрамя асноўнага прызначэння мог выкарыстоўвацца і для іншых мэтаў: паміж яго зморшчын завязвалі дробныя рэчы, у тым ліку часам хлеб ці табак, грошы ці дробныя прылады[1]; ён служыў абрусам (дастарханам) або ручніком у далёкіх дарогах, выкарыстоўваўся як кілімок для намазу[1].

Абрадавыя мэты[правіць | правіць зыходнік]

Мужчына, які сядзіць, падпярэзаны бельбогам

У пасаг узбекскай нявесты абавязкова ўваходзіла некалькі зробленых ёю бельбогаў, мудрагеліста аздобленых вышыўкай, якія дараваліся жаніху, яго бацьку, братам і іншым блізкім мужчынам[1]. Падчас абрадаў, у тым ліку і вясельных, бельбогам падпярэзвалі жаніха, апранаючы яму начную кашулю. І мужчыны, і жанчыны завязваюць бельбог, калі памірае хто-небудзь з блізкіх.

Атрымаць бельбог у падарунак заўсёды лічылася знакам асаблівай павагі і праявай увагі[1]. Даўней яго ўручалі пераможцам народных спаборніцтваў або ў якасці суюнчы  (руск.) — узнагароды за прынесеную добрую і радасную вестку[1]. Падчас абраду пасвячэння вучня ў ранг майстра яму ўрачыста павязвалі бельбог, і з таго часу ён меў права працаваць самастойна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • OʻzME. Birinchi jild. Toshkent, 2000-yil

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]