Бешамель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пры прыгатаванні лазаньі выкарыстоўваюць соус бешамель.

Бешамель (фр.: béchamel) — базавы соус на аснове ру і малака. Ужываецца ў якасці падліўкі да шматлікіх страў еўрапейскай кухні, а таксама асновы для розных соусаў. Ужываецца, у прыватнасці, пры прыгатаванні суфле і лазаньі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць дзве версіі паходжання падліўкі.

Паводле першай з іх, яго вынаходства прыпісваецца Луі дэ Бешамелю (Béchamel), маркізу дэ Нуантэлю, гофмайстру пры двары Людовіка XIV, сыну вядомага арыенталіста, этнографа і дыпламата, стваральніка музея ўсходніх мастацтваў у Парыжы Шарля М.-Ф. дэ Нуантэля-і-Д'Аржэнвій.

Згодна з другой версіяй, бешамель быў створаны каралеўскім кухарам Франсуа дэ ла Варэна, заснавальнікам высокай кухні ў Версалі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sarah R. Labensky, Alan M. Hause On cooking: a textbook of culinary fundamentals. — Second Edition. — Prentice-Hall, Inc., 1999. — 1158 p. — ISBN 0138626405

Шаблон:Соусы