Лазанья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лазанья

Лазанья (італ.: lasagne) — макаронныя вырабы ў форме плоскага квадрата або прамавугольніка, магчыма найбольш старажытная форма пасты[1]. Таксама традыцыйная страва італьянскай кухні, асабліва горада Балоння, прыгатаваная з гэтага макароннага вырабу, уперамешку з пластамі начыння, залітых соусам (звычайна бешамель). Пласты начыння могуць быць з мяснога рагу або фаршу, таматаў, шпіната, іншай гародніны, сыра пармезан.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Слова «лазанья» першапачаткова апісвала каструлю для прыгатавання ежы. Мяркуюць, што пачаткова ў Старажытнай Грэцыі laganon называлі пляскатую хлебную ляпёшку; рымляне, пазычыўшы яе ад грэкаў, пачалі разразаць яе на тонкія скрылі, якія называлі lagani.

У ранняе Сярэднявечча страва трансфармавалася ў адмену мучных клёцак, якія дадаваліся ў гаршчок з тушанымі мясам або садавінай.

У часы Марка Пола (XIII ст.) лазанья ўжо ў асноўным была падобнай на сучасную: тонкія пляскатыя шырокія кавалкі цеста (звычайна прамавугольныя; пры масавай вытворчасці пераважна гафрыраваныя накшталт шыферу) спачатку адварваюцца як локшына, а потым тушацца ў пячы ці духоўцы з разнастайнымі дадаткамі (садавіной, мясам, грыбамі і г.д.).

У XVI стагоддзі рэцэпт лазаньі быў запазычаны і па-свойму трансфармаваны польскай кухняй, дзякуючы чаму з'явіліся лазанкі.

Сучасная кухня[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная лазанья гатуецца, як правіла, з шасці пластоў цеста, пры гэтым на кожны пласт кладуць мясной фарш, грыбы, гародніну, а зверху - цёрты сыр і некалькі кавалачкаў масла. Для лазаньі італьянцы часцей за ўсё выкарыстоўваюць такія гатункі сыра, як рыкота і мацарэла. Пармезан абавязковы толькі для класічнай лазаньі баланьезэ, і ніякі іншы гатунак сыра ў дадзеным страве выкарыстоўваць немагчыма[2]. Далей страва запякаецца ў духавой шафе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Oxford Companion to Food 2nd Ed. Oxford University Press, USA. 2006. ISBN 0-19-280681-5. 
  2. В компании с лазаньей. // The New Times, 23.06.2008

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Лазанкі // Праект «Наша ежа»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Паста