Беюк нагара
Беюк нагара | |
---|---|
Кёс нагара, вясельная нагара | |
Класіфікацыя | Ударны інструмент, барабан |
Беюк нагара (вясельная нагара) (азерб.: Böyük nağara) — азербайджанскі народны ўдарны музычны інструмент. Адзін з самых распаўсюджаных ударных інструментаў у народнай музыцы Азербайджана. Самы буйны з усіх відаў нагар.
Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]
У перакладзе «нагара» азначае «паляпванне», а «беюк» — «вялікі».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Кёс нагара буйной канструкцыі ў цяперашні час забытая, але ў некалькі паменшанай форме выкарыстоўваецца ў ансамблі зурначы . Беюк нагара часта выкарыстоўваецца ў спалучэнні з джура нагарай Магчымасці яе некалькі абмежаваныя. На гэтай нагары граюць толькі на адкрытым паветры, часта на вяселлях і святах, стукаючы па абодвум яго бакам двума драўлянымі палачкамі. Корпус інструмента цыліндрычнай формы вырабляецца з цвёрдых парод дрэва, з двух бакоў на яго нацягваецца скура. Дыяметр корпуса 400—450 мм, вышыня 500—550 мм.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нагара ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Азербайджанскія музычныя інструменты(недаступная спасылка)