Блок (механіка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Блок, механіка)
Блок (механіка)

Блок — простая механічная прылада, якая дазваляе рэгуляваць сілу, вось якой замацавана пры ўздыме грузаў, не падымаецца і не апускаецца.

Уяўляе сабой кола з жолабам па акружнасці, якое верціцца вакол сваёй восі. Жолаб прызначаны для ліны, ланцуга, рэменя і г. п. Вось блока змяшчаецца ў абоймах, прымацаваных да бэлькі або сцяны, такі блок называецца нерухомым, а калі да гэтых абоймаў прымацоўваецца груз, і блок разам з імі можа рухацца, то такі блок называецца рухомым.

Нерухомы блок ўжываецца для ўздыму невялікіх грузаў або для змены кірунку сілы.