Сіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сіла
\ F
Размернасць

LMT−2

Адзінкі вымярэння
СІ

ньютан

СГС

дзіна

Заўвагі

вектарная велічыня

Класічная механіка
Гісторыя…
Гл. таксама «Фізічны партал»

Сіла — фізічная вектарная велічыня, што ёсць мерай уздзеяння аднаго цела на іншае.

Паводле сучасных уяўленняў, вынікам дзеяння сілы на матэрыяльны пункт ёсць яго паскарэнне, пры гэтым чым больш сіла, тым большае паскарэнне атрымае матэрыяльны пункт (гл. другі закон Ньютана).

Аб'ядноўвае ўсе сілы тое, што яны выклікаюць паскораны рух масіўных целаў і ўзнікненне ў гэтых целах дэфармацый.

Вынікам уздзеяння сілы на складаную механічную сістэму можа быць не лінейнае паскарэнне (або не толькі лінейнае паскарэнне), а таксама вуглавое паскарэнне або дэфармацыя. Пры разглядзе ўздзеяння сілы на складаную механічную сістэму вялікае значэнне мае пункт прыкладання сілы, г.зн. пункт, на які ўздзейнічае сіла. Ад гэтага моцна залежыць вынік яе ўздзеяння.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]