Богіна (курганны могільнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Богіна — курганны могільнік каля вёскі Богіна Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Могільнік знаходзіцца насупраць вёскі, на паўночна-ўсходнім беразе возера Богінскае, справа ад дарогі з в. Вусце ў в. Плетарова.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

10 насыпаў вышынёй ад 0,6 да 0,8 м, дыяметрам ад 5 да 6 м раскопкі праводзілі ў 1886 годзе У. Плятэр, у 1895 годзе Ф. В. Пакроўскі (3 курганы). Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены крэсівы, скроневыя кольцы, фібулы, трапецападобныя падвескі. Абследавала ў 1978 годзе і 1981 годзе Л. У. Дучыц. Датуецца VIII—XI ст., належаў балта-славянскаму насельніцтву.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]