Браслаўскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Браслаў |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 49,56 %, руская 45,6 % Размаўляюць дома: беларуская 38,08 %, руская 57,35 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
29 175 чал.[1] (7-е месца) |
| Шчыльнасць | 12,85 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 64,59 %, палякі — 18,66 %, рускія — 14,26 %, іншыя — 2,49 %[1] |
| Плошча | 2 270,07[2] км² (4-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Браслаўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці.
Размешчаны на паўночным захадзе Беларусі, на сутыку дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь з Літвой і Латвіяй. Праз раён праходзяць ветка чыгункі Друя — Варапаева, нафтаправод “Дружба”. Найбольшае значэнне для знешніх сувязяў раёна маюць шашэйныя дарогі, якія звязваюць Браслаў з Даўгаўпілсам, Глыбокім, Полацкам, Паставамі, Друяй.
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у студзені 1940 былі ўтвораны Браслаўскі і Відзаўскі раёны Вілейскай вобласці. У 1944-54 яны адносіліся да Полацкай, у 1954-60 – да Маладзечанскай абласцей. У 1960 іх тэрыторыі былі аб’яднаны ў Браслаўскі раён у складзе Віцебскай вобласці. Тэрыторыя раёна падзелена на 9 сельскіх саветаў.
Змест |
[правіць] Прырода
У прыродных адносінах Браслаўскі раён размешчаны ў міжрэччы Заходняй Дзвіны і Дзісны і адрозніваецца вялікай разнастайнасцю ландшафтаў. Паўночная і цэнтральная часткі раёна знаходзяцца ў межах Браслаўскай грады з маляўнічым узгорыстым рэльефам. Поўдзень Браслаўшчыны — гэта частка раўніннай Полацка-Дзісенскай нізіны. Найвышэйшы пункт раёна знаходзіцца сярод канцова-марэнных пагоркаў каля вёскі Смулькі — 210,6 м. Самая нізкая адзнака Браслаўшчыны і адначасова ўсёй Паўночнай Беларусі знаходзіцца ва ўрочышчы Фядорынкі ля Заходняй Дзвіны — 97,7 м. Карысныя выкапні: пясчана-жвіравы матэрыял, гліна, торф, сапрапелі.
Раён мае даволі густую рачную сетку. Рэкі Браслаўшчыны адносяцца да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна. Буйнейшай ракой з'яўляецца Заходняя Дзвіна (яе працягласць на тэрыторыі раёна каля 10 км). Сярод іншых рэк Дзісна, па якой праходзіць мяжа з Літвой і Пастаўскім раёнам; Друйка, якая дрэніруе асноўныя азёры Браслаўскай групы і злучае іх з Заходняй Дзвіной; таксама Дрысвята, Янка, Рычанка, Дружнянка, Акунёўка, Акмяніца, Усвіца, Прорва, Плесавіца, Абабіца.
Прыродным багаццем Браслаўшчыны з'яўляюцца [[Возера[[|]]|азёры]], іх налічваецца больш за 200. Азёры займаюць каля 10 % плошчы раёна — гэта адзін з вышэйшых паказчыкаў у Беларусі. Буйнейшымі азёрамі з'яўляюцца: Дрывяты (Браслаўскае) — 36,1 км² (пятае па велічыні ў Беларусі), Снуды — 22 км², Богінскае — 13,2 км², Струста — 13 км², Укля — 9 км². Часткова ў Браслаўскім раёне знаходзіцца возера Дрысвяты (літоўская назва — Друкшай) з плошчай 44,5 км², якое мяжуе з Літвой і возера Рычы (латвійская назва — Езерс) з плошчай 12,8 км². У наваколлі Браслава размяшчаецца адна з буйнейшых у Беларусі азёрных груп, вядомая пад назвай Браслаўская група азёр, якая ўключае больш за 50 азёр агульнай плошчай звыш 30 км², а плошча басейна складае больш 800 км² і аб'ёмам вады звыш 540 млн м³. Азёры звязаны паміж сабой шматлікімі ручаямі, рачулкамі, пратокамі працягласцю звыш 300 кіламетраў. Вылучаецца яшчэ некалькі груп азёр: Дрысвяцка-Богінская (часткова ў Літве і Латвіі), Абстэрнаўская (часткова ў Міёрскім раёне), Замошская, Відзская. Да ліку самых глыбокіх азёр Беларусі адносяцца: Рычы — 51,9 м, Воласа Паўднёвы — 40,4 м, Воласа Паўночны — 29,2 м, Укля — 25 м, Струста — 23 м. Для азёр Браслаўшчыны характэрна вялікая колькасць астравоў, сярод якіх ёсць значныя па плошчы. Азёры насяляе 21 від рыб, найбольш каштоўныя — вугор, судак, лешч, лінь, сазан, укляя.
Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны дубова-цёмнахвойных лясоў, занята 26 % тэрыторыі раёна. Пераважаюць невялікія масівы па 20-500 га, найбольшыя з якіх Бяльмонт, Відзаўская лясная дача, Друйская лясная дача. Склад лясоў у працэнтах: хваёвыя — 48,7, яловыя — 16,2, бярозавыя — 21,3, асінавыя — 3,5, чорнаальховыя — 8,4, шэраальховыя — 0,8, ясеневыя — 0,7, дубовыя — 0,2. 18 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. Лугі невялікімі ўчасткамі займаюць плошчу 34 тыс. га. Сухадолы займаюць 29,4 %, нізінныя — 65,2 %, заліўныя — 5,4 %. 130 балот належаць да Браслаўска-Шумілінскага тарфянога раёна. Іх плошча складае 18,1 тыс. га, 14,3 тыс. га нізінныя, 3,6 тыс. га верхавыя, 0,2 тыс. га пераходныя. Асноўныя балотныя масівы: Сядун, Бяльмонт, Весялоўскае, Каміраўшчына.
Флора Браслаўскага раёна налічвае больш 800 відаў вышэйшых раслін. На тэрыторыі Браслаўшчыны сустракаюцца 20 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Сярод іх гарлачык жоўты малы, неатыянта клабучковая. Распаўсюджаны расліны розных прыродных зон: субарктычная (хвошч стракаты, марошка), таёжныя (лінея паўночная, плавун-баранец), лесастэпавыя (кізільнік алаунскі). У азёрах сустракаецца рад рэдкіх водных і прыбярэжна-водных раслін: гідрыла мустоўчатая, каўлінія гнуткая, каўлінія малая, трыснёг аўсяніцавы і іншыя. З паляўніча-прамысловых жывёл на тэрыторыі Браслаўскага раёна водзяцца лось, дзік, казуля, заяц-бяляк і заяц-русак, ліс, воўк, янотападобны сабака, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, выдра, андатра, бабёр, крот. Шчыльнасць некаторых відаў жывёл значная. На 100 га лесу налічваецца 10 ласёў, 18 дзікоў, 12 казуль. З відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, адзначаны барсук, буры мядзведзь, звычайная палятуха. Рэгіён цікавы ў арніталагічным плане. Тут жыве 80 % усяго саставу гнездавой арнітафауны Беларусі. Асабліва важнае значэнне маюць арэалы распаўсюджання белай курапаткі, серабрыстай чайкі, чорнаваллёвіка.
Створаны Нацыянальны парк Браслаўскія азёры. На тэрыторыі раёна знаходяцаа некалькі геалагічных помнікаў прыроды — валуноў[3].
[правіць] Насельніцтва
У Браслаўскім раёне налічваецца 639 населеных пунктаў, у тым ліку горад Браслаў з насельніцтвам 10,1 тыс. чалавек, гарадскі пасёлак Відзы – 2,2 тыс. чалавек. Найбуйнейшыя вёскі – Друя – 1,2 тыс. чал., Ахрэмаўцы – 1,4 тыс. чал., Слабодка – 0,8 тыс., Опса – 0,7 тыс., Пагошча – 0,5 тыс., Далёкія, Відзы–Лаўчынскія - 0,4 тыс., Дрысвяты - 0,3 тыс. чалавек. Пераважаюць, аднак, невялікія вёскі, шмат захавалася хутароў.
Колькасць насельніцтва:
- 1989: 35,7 тыс.
- 2005: 33,2 тыс.
Нацыянальны склад насельніцтва: беларусы - 52%, палякі – 27%, рускія – 16%.
[правіць] Гаспадарка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Браслаўская ГЭС.
Браслаў — цэнтр турызму нацыянальнага значэння. Турагенцкую і тураператарскую дзейнасць ажыццеўляюць турысцка-аздараўленчае прыватнае дачэрняе УП (ТАПДУП) «Браслаўскія азёры» (туркомплексы: «Дрывяты», «Золава», «Слабодка») і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». 2 гасцініцы, у т.л. «Заезны двор». Дамы паляўнічага «Абаб’е», «Браслаў», дом рыбака «Леошкі», агратурыстычная сядзіба «На Браслаўскіх азёрах».
[правіць] Вядомыя асобы
- Уладзімір Беняшэвіч
- Ільдэфонс Бобіч
- Юзэф Буйноўскі
- Мікола Дварэцкі
- Станіслаў Нарбут
- Канстанцін Юхневіч
[правіць] Гл. таксама
- Міёрскае
- Воласа Паўночны
- Воласа Паўднёвы
- Святца
- Бярэжа
- Ельна
- Густатка
- Вёска Каменка
- Абакрыцелі
- Аболе
- Багданаўскае
- Болта
- Загорнае
- Высокае
- Муйса
- Маруга
- Вёска Інава-Малое
- Вёска Дзірнічы
- Хутар Альхоўцы
- Вёска Яя
- Возера Сіта
- Хутар Завер'е
- Плестароўская фабрыка запалкавай саломкі
- Плетароўская кардонная фабрыка
- Плестароўскі лесапільна-гонтавы завод
[правіць] Літаратура
- Памяць: Браслаўскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. К. В. Велічковіч [і інш.]. — Мн., 1998. — 710 с.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браслаўскі раён- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
- Навіны Браслаўскага раёна на сайце Westki.info
- Выявы Браслаўскага раёна
- Вёскі Браслаўскага раёна
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Памятники природы республиканского значения. Витебская область.(руск.)
| Браслаўскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Браслаў | |
| Гарадскія пасёлкі | Відзы | |
| Сельсаветы | Ахрэмавецкі с/с • Відзаўскі с/с • Далякоўскі с/с • Друеўскі с/с • Мяжанскі с/с • Опсаўскі с/с • Плюскі с/с • Слабодкаўскі с/с • Цяцеркаўскі с/с | |
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||
