Бой за Камдэш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой за Камдэш
Асноўны канфлікт: Вайна ў Афганістане (2001—2021)
Верталёт «Чынук» над блокпастом «Камдэш», сакавік 2007 года, Афганістан
Верталёт «Чынук» над блокпастом «Камдэш», сакавік 2007 года, Афганістан
Дата 3 кастрычніка 2009
Месца раён Камдэш правінцыі Нурыстан, Афганістан (35°24′36″ пн. ш. 71°20′29″ у. д.HGЯO)
Вынік Атака Талібану адбітая, блокпост пакінуты сіламі кааліцыі
Праціўнікі
 Афганістан
 ЗША
 Латвія
Афганістан Талібан
Камандуючыя
Керціс Скапароты
Рэндзі Джордж
Дост Мухамад[1]
Сіраджыдын Хакані[2]
Гулан Фарук[3]
Сілы бакоў
60 амерыканскіх ваеннаслужачых[1], невядомая колькасць афганскіх і латвійскіх ваенных 300 баевікоў[1]
Страты
Афганістан: 4 забіта, 10 паранена[4]
ЗША: 8 забіта, 22 паранена[1]
Латвія: страт няма
ад 7[5] (даныя талібаў) да 150[1] (амерыканскія даныя) забітых

Бой за Камдэш адбыўся 3 кастрычніка 2009 г. паміж сіламі Талібану і сіламі міжнароднай кааліцыі ў раёне сяла Камдэш афганскай правінцыі Нурыстан.

Каля трохсот талібаў атакавалі два блокпасты сіл кааліцыі. Пасля 12-гадзіннага бою сілы нападнікаў былі адбіты. Страты сіл кааліцыі склалі 8 чалавек забітымі і 22 параненымі[заўвагі 1].

Неўзабаве пасля бою амерыканскае камандаванне, паводле папярэдне зацверджанага плану, эвакуіравала блокпост «Камдэш».

Па выніках бою дзевяць амерыканцаў атрымалі медаль «Серебряная Зорка»[6]. Сяржант арміі ЗША Клінтан Ромешэй быў узнагароджаны вышэйшай ваеннай узнагародай ЗША — Медалем Пашаны (уручаны 11 лютага 2013 года)[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бой за Камдэш стаў самым цяжкім па стратах амерыканскага кантынгенту за ўсю кампанію ў Афганістане

Зноскі

  1. а б в г д U.S. Military Faults Leaders in Attack on Base (англ.)
  2. Faeiz, Rahim (Associated Press), "Attack on Afghan outposts kills 8 soldiers Архівавана 8 сакавіка 2012 года.", Military Times, October 5, 2009.
  3. Gertz, Bill (October 16, 2009). "U.S. ignored warnings before deadly Afghan attack". Washington Times. Праверана February 6, 2010.
  4. U.S.: Insurgents breached base during Afghan battle
  5. Attacks on Remote Posts Highlight Afghan Risks
  6. Tan, Michelle (January 11, 2013). "Hero of COP Keating battle to receive MoH". Army Times. Праверана 17 January 2013.
  7. Би-Би-Си: «Солдату дадут Медаль Почета за подвиг в Афганистане»