Брахіязаўр
| Брахіязаўр | |||
Brachiosaurus altithorax (рэканструкцыя) |
|||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: |
Жывёлы |
||
| Тып: | |||
| Клас: | |||
| Надпарадак: | |||
| Парадак: | |||
| Падпарадак: | |||
| Інфрапарадак: | |||
| Сямейства: | |||
| Род: |
Брахіязаўр |
||
| Навуковая назва | |||
|
Brachiosaurus Riggs, 1903 |
|||
| Віды | |||
|
|||
|
|
|||
Брахіяза́ўр (лац.: Brachiosaurus; літаральна «плячысты яшчар») — вымерлы род расліннаедных дыназаўраў з групы заўрапод-макранарый, якія жылі ў канцы юрскага перыяду (каля 161,2 - 145,5 млн гадоў назад) на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Амерыкі і Афрыкі. Да адкрыцця сейсмазаўра, лічыўся самым высокім дыназаўрам.
Змест |
Этымалогія [правіць]
Назва Brachiosaurus паходзіць ад грэчаскіх слоў «стар.-грэч. βραχίων — плячо і стар.-грэч. σαῦρος — яшчарка.
Будова [правіць]
Маленькая галава на канцы васьмімятровай шыі знаходзілася на вышыні 13 метраў. Ноздры брахіязаўра знаходзіліся на своеасаблівым паўкруглым касцявым грэбні вышэй вока. Верагодна, ноздры злучаліся з паветранымі мяшкамі, як у некаторых качканосых дыназаўраў. Пярэднія ногі брахіязаўра істотна даўжэй задніх, па вонкавым выглядзе яшчар нагадваў гіганцкага жырафа. Аднак яго шыя была накіравана не ўгару, а ўперад пад вуглом прыкладна 45 градусаў. Зубы магутныя, лыжкападобныя. Верагодна, яшчары карміліся лісцем дрэў.
Брахіязаўры жылі на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі і Афрыкі (Танзанія) у канцы юрскай эпохі, але падобныя з імі яшчары (напрыклад, заўрапасейдон) дажылі да сярэдзіны крэйдавага перыяду ў Паўночнай Амерыцы і дасягнулі нават буйнейшых памераў, чым брахіязаўры.
Віды [правіць]
Амерыканскі брахіязаўр (B. altitorax Riggs, 1903) — адзін з самых буйных заўрапод, даўжынёй да 27 метраў і вагай каля 50 тон.
У Берлінскім музеі імя Гумбальта выстаўлены шкілет 14-мятровага Brachiosaurus brancai (знойдзены на гары Тэндагуру ў Танзаніі), які зараз адносіцца да асобнага роду Giraffatitan.
Brachiosaurus nougaredi быў выдзелены Lapparent у 1960 годзе вызначаны як новы від брахіязаўра, апісаны па частцы крыжа і пярэдняй канечнасці, знойдзеных у мясцовасці Wargla у Алжыры. Пазней было ўстаноўлена, што гэтыя закамянеласці адносяцца да альбскага веку, і прыкладна на 40 мільёнаў гадоў маладзей Brachiosaurus altithorax і Giraffatitan. У наш час таксон пазначаны як nomen dubium, верагодна, з-за нізкай якасці выкапнёвага матэрыялу.
У 2003 годзе Герхардам Маерам (Gerhard Maier) у Indiana Univeristy Press быў апісаны новы род Abdallahsaurus, які ў наш час пазначаны як nomen nudum, а яго рэшткі адносяцца да Giraffatitan.[1]
Зноскі
- ↑ Maier, Gerhard. (2003) «African Dinosaurs Unearthed: The Tendaguru Expeditions». Indiana Univeristy Press. 512pp.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па палеанталогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |