Брацкая магіла (Парычы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
52°48′27″ пн. ш. 29°25′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Парычы
Будаўніцтва 19431944 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000767шыфр 313Д000767
Map

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў г. п. Парычы, Светлагорскі раён.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік знаходзіцца ў скверы насупраць пасялковага дома культуры. На пастаменце размешчана гіпсабетонная скульптура воіна, які схіліўся на адно калена. Колькасць пахаваных — 1643 чалавека.

Падчас Беларускай наступальнай аперацыі савецкіх войск гарадскі пасёлак Парычы быў важным апорным пунктам варожай абароны. Ён прыкрываў шлях на Бабруйск. На гэтым напрамку гітлераўцы стварылі некалькі ўмацаваных рубяжоў. Таму камандаванне 1-га Беларускага фронту вырашыла нанесці галоўны удар з раёна балот на поўдзень ад Парычаў. Раніцай 24 чэрвеня войскі 65-й арміі пайшліў наступленне. За першы дзень наступлення была поўнасцю прарвана абарона праціўніка, гітлераўцы страцілі каля 1700 салдат і афіцэраў, 19 гармат, 35 мінамётаў, 85 кулямётаў, 17 аўтамашын, 27 дзотаў і 25 бліндажоў. 17-я танкавая брыгада 1-га танкавага корпуса выйшла да Бярэзіны і адрэзала шляхі адыходу парыцкай групоўкі ворага на поўнач. На працягу 26 і 27 чэрвеня часці 105-га стралковага корпуса разграмілі акружаную групоўку і ў 18 гадзін вызвалілі гарадскі пасёлак.

У вызваленні Парыч таксама ўдзельнічалі маракі Дняпроўскай ваеннай флатыліі, якія на бранякатэрах прарваліся ўверх па бярэзіне да гарадскога пасёлка і нанеслі ўдар па пераправе, адрэзаўшы ворагу шляхі адступлення на Жлобін. Вялікую дапамогу савецкім воінам аказалі партызаны, якія 20 чэрвеня падарвалі больш за 40 тыс. рэек, што паралізавала работу чыгункі.

У 1964 годзе адбылося перазахаванее, на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна з вянком. Пахаваны 1143 чалавека, воінаў, якія загінулі ў 1941—1944 гадах. У баях за вызваленне тэрыторыі раёна. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Ніканор Андрэевіч Лявухін[1].

Зноскі

  1. Брацкая магіла г.п. Парычы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.