Браціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Браціна цара Аляксея Міхайлавіча. Майстэрні Маскоўскага крамля, трэцяя чвэрць XVII ст.

Бра́ціна (ад «братчына» — калектыўнае частаванне) — пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам[1]. Сярэднія памеры 5 — 8 л[2].

Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках і інш[1]. Часам у камплекце з брацінай быў набор аналагічных пасудзін малых памераў (брацінак), што выкарыстоўвалі як кубкі для пітва[2].

На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў 16—18 стст. Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў 16—17 стст., медныя і драўляныя — у народным побыце 16—19 стст. У 19—20 стст. браціна — дэкаратыўны посуд.

Зноскі

  1. а б Браціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 253.
  2. а б БРАЦІНА

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]