Медзь
Медзь (лац.: Cuprum) Cu — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 29. Метал чырвонага колеру.
Медзь вядомая са старажытных часоў: гэта першы метал, які замяніў камень у першабытных прыладах працы — пачатак меднага веку датуецца прыкладна 4-м тысячагоддзем да н.э.
Адкрыццё старажытнымі егіпцянамі бронзы (сплаву медзі з волавам) — больш лёгкаплаўкай і цвёрдай, чым сама медзь — паклала канец кароткаму меднаму веку і пачатак намнога даўжэйшаму веку бронзаваму: з канца 4-га па 1-е тысячагоддзе да н.э.
Старажытныя рымляне вывозілі медную руду з вострава Кіпр, адкуль пайшла лацінская назва медзі — «купрум».
Прыродныя крыніцы [правіць]
Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 26-е месца сярод элементаў. Збольшага медзь прысутнічае ў горных пародах у выглядзе злучэнняў. Прамысловае значэнне маюць халькапірыт CuFeS2, хальказін Cu2S, малахіт CuCO3·Cu(OH)2, некаторыя іншыя.
Прымяненне [правіць]
Больш паловы ўсёй здабычы медзі ідзе на вытворчасць электрычнага дроту, каля 30-40 % — выкарыстоўваецца для атрымання розных сплаваў — бронзы, латуні, медна-нікелевых.
Гл. таксама [правіць]
