Бялыніцкае патрыятычнае падполле
Бялыніцкае патрыятычнае падполле | |
---|---|
Гады існавання | 1941 — 1943 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | падполле |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | каля 30 чал. (1941) |
Дыслакацыя | Бялынічы, БССР |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Бялыніцкае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Бялынічах. Дзейнічала з ліпеня 1941 да кастрычніка 1943 года. З сакавіка 1943 года пад кіраўніцтвам Бялыніцкага падпольнага РК КП(б)Б.
Група ў Бялынічах налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі I. С. Корзун, Л. У. Бабіч), група ў в. Вялікі Трылесін — 10 чал. (кіраўнікі I. А. Марозаў, У. В. Лапухін). Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, С. I. Старавойтаў і У. С. Талан, якія працавалі на акупацыйным радыёвузле, прымалі, размнажалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. Трымалі сувязь з партызанамі, перадалі ім 4 кулямёты, каля 50 вінтовак, вялікую колькасць патронаў, медыкаментаў, паведамлялі звесткі пра варожыя гарнізоны, зрывалі вываз моладзі на катаргу ў нацысцкую Германію. Разам з партызанамі падпольшчыкі ў маі 1943 года здзейснілі дыверсію на збожжаскладзе, у верасні 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у Бялынічах. Падпольная група вёскі Вялікі Трылесін перад адходам у партызанскі атрад здабыла ручны кулямёт, 23 вінтоўкі, 2 скрынкі гранат.
У вёсцы Вялікі Трылесін у гонар падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рогаў, А. Б. Бялыніцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 163.