Бярозка (харавод)
Бярозка | |
---|---|
Кірунак: | народны карагодны ці парны |
Памер: | 3/4, 4/4 |
Тэмп: | ад маруднага да ўмерана-хуткага |
Вытокі: | беларускія і сярэднярускія |
Роднасныя: | |
карагод | |
Гл. таксама: | |
Гуканне вясны, Сёмуха |
Бярозка — танец-карагод, характэрны для цэнтральнай Расіі і Беларусі. Музычны памер 3/4, 4/4. Тэмп ад павольнага да ўмерана хуткага.
Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]
У некаторых раёнах выконваўся дзяўчынамі падчас вясновых закличек, абавязковы атрыбут — галінкі бярозы, якія выканаўцы трымаюць у руках. Вядомы таксама як парны вясковы танец, не звязаны з абрадавымі дзеяннямі. Характэрныя элементы танца — простыя крокі па крузе і адначасовае прысяданне ўсіх выканаўцаў на пэўны такт музыкі. Танец суправаджаецца шматлікімі і разнастайнымі прыпеўкамі. У Мінскай вобласці танец суправаджаў гульню «Жаніцьба Цярэшкі»[1].
Сцэнічны варыянт[правіць | правіць зыходнік]
Па матывах народнага танца створаны сцэнічны варыянт. У гэтым выпадку жанчыны выконваюць яго ў «традыцыйных рускіх» касцюмах стылізаваных пад ніжагародскія дзявочыя (кофта, сарафан, какошнік або хустку), валасы прыбраныя ў касу. Рухі плыўныя па крузе, у карагодзе, ланцужком (адзін за адным), змейкай, у дзве лініі, кручэння адна вакол адной або парамі вакол агульных цэнтраў у групах. Махі нагамі адсутнічаюць. Крокі нешырокія і частыя, якія ствараюць уражанне слізгацення («як лебедзь плыве»). У руках танцоркі трымаюць хустачкі або галінкі бярозы, што можа сімвалізаваць развітанне з вясной. Агульны настрой танца меланхалічны.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Варламаў 1989, с. 97.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Варламаў А. Л. Берёзка // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Редкал. І. П. Шамяк (гл. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 97. — ISBN 5-85700-014-9.