Бітва за Цхінвалі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бітва за Цхінвалі — бітва між паўднёваасяцінскімі паўстанцамі і расійскім войскам з аднаго боку і грузінскім войскам з другога за горад Цхінвалі, што адбылася 79 жніўня 2008 года ў ходзе вайны ў Паўднёвай Асеціі.

Храналогія (расійскія крыніцы падаюць маскоўскі час; + 1 гадзіна ад беларускага)[правіць | правіць зыходнік]

7 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

23:30 Грузінскае войска адкрыла агонь па Цхінвалі з артылерыі і ўсталёвак залпавага агню «Град». Урад Грузіі абвясціў аб пачатку аперацыі па ўсталяванні ў Паўднёвай Асеціі канстытуцыйнага парадку Абхазія перамяшчае войскі да мяжы з Грузіяй.

8 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

02:46 Грузінскае войска заняло вёскі Дзідмуха, Мугуці і Дмянісі, што ў ваколіцах горада[1]

03:30 Грузінскае войска пачало танкавую атаку на паўднёвыя ўскраіны Цхінвалі

04:22 Міністр па рэінтэграцыі Грузіі Цімур Якобашвілі заявіў аб заняцці сёлаў Архоці і Квема Акона ў ваколіцах Цхінвалі[2].

05:31 [http://lenta.ru/news/2008/08/08/ossetia4/ Грузінскае войска заняло Знаурскі раён Паўднёвай Асеціі

7:00 Урад Расіі ініцыяваў скліканне экстранага паседжання Рады Бяспекі ААН (доўжылася з 9 да 10 гадзінаў). Сталы прадстаўнік Расіі пры ААН Віталь Чуркін прапанаваў запатрабаваць неадкладнага спынення гвалту ў Паўднёвай Асеціі, але Рада Бяспекі не ўхваліла тэкст прапанаванай заявы.Рада Бяспекі ААН правёў экстранае паседжанне, прысвечанае сітуацыі ў Грузіі. Цэнтр навін ААН (8 жніўня 2008). Праверана 18 жніўня 2008.[3]

Цхінвалі пасля артылерыйскага абстрэлу
Падбіты грузінскі танк у Цхінвалі

7:23 5 грузінскіх самалётаў Су-25 нанеслі ўдар па пазіцыях паўднёваасяцінскіх паўстанцаў ля паселішча Тквярнеці[4]

9:13 Паводле Міністэрства друку паўстанцаў:Цхінвалі, падрахунак начнога штурму: загінулі больш за 15 мірных жыхароў. Разбураная значная частка горада

9:23 Паводле грузінскай радыёстанцыі Імедзі: Грузінскае войска заняло Цхінвалі

9:49 Пры абстрэле штаба ССПМ у Цхінвалі параненыя тры расійскія міратворцы.

10:00 МУС Грузіі: расійскі бамбардзіроўшчык скінуў бомбы на грузінскі горад па-за зонай канфлікту

10:37 Грузінскае войска ўсяго заняло 12 вёсак, у тым ліку большасць вакол горада: Атосі, Дзідмуха, Дменісі, Знавуры, Квема Акона, Мугуці, Сарабукі і Хетагурові. Атрад грузінскага войска з 600 чалавек увайшоў у горад[5].

11:10 Грузінскія снарады трапілі ў расійскія казармы[6]

11:25 Расійскія самалёты бамбавалі грузінскі горад Горы. Паводле Міністэрства нутраных спраў Грузіі грузінскае войска збіла адзін расійскі бамбардзіроўшчык[7].

12:46 На вуліцах Цхінвалі працягваюцца інтэнсіўныя баі. Паведамлялася, што грузінскія сілы кантралююць усе ўезды і выезды з горада[8].

13:30 Мэр Тбілісі Георгі Угулава паведаміў аб заняцці 70 % Цхінвалі і спыненні агню грузінскім войскам з 15:00 да 18:00 дзеля бяспечнага вываду насельніцтва з горада[9] ў бок вёскі Эргнэці[10].

14:40 Агенцтва «Навіны-Грузія» паведаміла аб тым, што ў Цхінвалі спынены агонь, і што Грузія выконвае мараторый для выхаду мірных жыхароў з зоны вайскоўАцаў дзеянняў[Крыніца?] (састарэлая, другая - пра папярэднюю падзею).

15:00 Калона расійскіх танкаў увайшла на тэрыторыю Паўднёвай Асеціі

15:30 Грузінскія войскі адыходзяць з Цхінвалі

15:48 расійскія самалёты нанеслі ўдар па грузінскіх пазіцыях у ваколіцах Цхінвалі[11].

16:47 У Цхінвалі спыніліся баі

17:38 Паўстанцы аднавілі кантроль над Цхінвалі. Паўднёваасяцінскі прадстаўнік у Змяшанай кантрольнай камісіі па ўрэгуляванні Інал Пліеў заявіў аб 3 падбітых грузінскіх танках, а начальнік адпаведнага батальёну Казбек Фрыеў - пра наяўнасць параненых[12]

18:24 Расійская 58-я армія пачала абстрэл грузінскіх пазіцый

9 жніўня[правіць | правіць зыходнік]

09:36 Байцы 58-й арміі прадзерліся да лагера міратворцаў у Цхінвалі

11:41 У Цхінвалі перакінутыя падрадзяленні пскоўскіх дэсантнікаў

11:57 Часткі 58 арміі выціснулі з Цхінвалі грузінскіх вайскоўцаў У другой палове дня грузінскае войска распачала другую спробу штурму Цхінвалі. Пасля масіраванага артабстрэлу[13][14], 9 жніўня 2008 грузінскае войска ўвайшло ў горад[15]. Адначасова з гэтым грузінскі бок паспрабаваў перарэзаць Зарскую дарогу да поўначы ад Цхінвалі, якая злучае горад з Паўночнай Асеціяй[Крыніца?] (няісная). На пад'ездзе да горада атрымаў асколачнае раненне генерал Хрулёў[16]. Таксама Саакашвілі на сустрэчы з апазіцыяй заявіў аб знішчэнні грузінскім войскам 60 чалавек з расійскага разведвальнага батальёна "Усход" з Чачні (Галоўная разведвальная ўправа Расіі)[17]. Позна ўвечары ў горад увайшоў батальён "Усход" (75 чалавек) і на працягу ночы выцесніў грузінскае войска[18].

Зноскі

  1. (руск.) Грузія заняла тры вёскі
  2. (руск.) Якобашвілі: Грузінскія войскі ўзялі пад кантроль пяць асяцінскіх сёлаў - Дменісі, Дзідмуха, Мугут, Архоцы і Квемо Окона
  3. (руск.) title=Савбяс ААН разыйшоўся, нічога не вырашыўшы наконт асяцінскага канфлікту
  4. (руск.) Грузінская авіяцыя нанесла ўдар па Паўднёвай Асеціі
  5. (англ.) Georgia gains control over 12 villages in conflict zone// Сайт вяшчальнага прадпрыемства "Руставі 2". 8 жніўня 2008
  6. (руск.) Камандаванне міратворцаў РФ: былі прамыя трапленні артснарядов у казармы, ёсць параненыя і забітыя
  7. (англ.) Russian aircrafts bomb Gori// Руставі 2. 8 жніўня 2008
  8. (руск.) Грузінскія вайскоўцы занялі стратэгічныя вышыні ў раёне Цхінвалі
  9. (англ.) Georgian troops control 70% of Tskhinvali// Руставі 2. 8 жніўня 2008
  10. (англ.) Officials: Georgian Forces Control Large Part of Tskhinvali// Сайт "Civil Georgia". 8 жніўня 2008
  11. (руск.) Расійскія самалёты бамбуюць грузінскія пазіцыі ў Паўднёвай Асеціі, войскі РФ уваходзяць у Цхінвалі
  12. (руск.) У Цхінвалі людзі выбіраюцца з хованак. Паўднёваасяцінскі бок заяўляе аб тысячах загінуўшых
  13. (руск.) Грузія аднавіла абстрэл жылых кварталаў Цхінвалі
  14. (руск.) Грузія аднавіла абстрэл расійскіх міратворцаў
  15. (руск.) Усё больш супярэчлівая інфармацыя прыходзіць з Цхінвалі, дзе днём аднавіліся баі
  16. (руск.) Пад Цхінвалі паранены генерал Анатоль Хрулёў
  17. (руск.) Cааакашвілі: Мы ліквідавалі 60 спецназнаўцаў ГРУ РФ
  18. (руск.) Батальён "Усход" з Чачні вядзе зачыстку Цхінвалі

Шаблон:Грузіна-паўднёваасяцінскі канфлікт (2008)Шаблон:South Osetia-stub