8 жніўня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
8 жніўня — дзвесце дваццаты (дзвесце дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1655: Расійскія войскі занялі Вільню ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай (1654—1667)
- 1794: Пачатак першай, двухдзённай (8.8-9.8.1794), атакі расійскіх войскаў на Вільню.
- 1918: У час 1-ай сусветнай вайны пачалася бітва пры Ам'ене
- 1919: Польскія войскі занялі Мінск
- 1945: СССР аб'явіў вайну Японіі
- 1967: Створана Асацыяцыя краін паўднёва-усходняй Азіі (АСЕАН)
- 2006: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Чарнагорыяй
- 2008: У Пекіне адкрыліся Гульні XXIX Алімпіяды
Нарадзіліся [правіць]
- 1792: Джон Расэл, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі (пам. 28.5.1878)
- 1882: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання
- 1901: Эрнест Арланда Лоўрэнс, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1912: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік (пам. 18.1.1967)
- 1926: Аляксандр Надсан, беларускі рэлігійны дзеяч, апостальскі візітатар беларускіх католікаў у эміграцыі, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане
- 1937: Дасцін Хофман, амерыканскі кінаакцёр
- 1964: Клаўс Эбнер, аўстрыйскі пісьменнік і паэт
Памерлі [правіць]
- 1530: Канстанцін Астрожскі, вялікі гетман літоўскі (нар. ~1460)
- 1780: Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Новагародскага ваяводства на Сейме Рэчы Паспалітай
- 1976: Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны святар (нар. 13.12.1907)
- 1977: Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзеяч
- 1986: Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменнік (нар. 11(24).11.1913)
- 2007: Уладзімір Буднік, беларускі кампазітар
- 2010: Патрыцыя Ніл, амерыканская актрыса