Бітва на Ворскле, 1399

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Мангола-татарскія набегі
Канфлікт Бітва на р. Ворскле
Дата 12 жніўня 1399
Месца Рака Ворскла (пр.Дняпра)
Вынік Перамога татарскага войска
Бакі
Залатая Арда ВКЛ
Камандуючыя
Эдыгей, Цімур-Кутлук Вітаўт
Сілы бакоў
~200 000 ~75 000, 500 тэўтонскіх рыцараў
Страты
невядома невядома(вельмі вялікія)

Бітва на Ворскле (12 жніўня 1399), бітва на рацэ Ворскле (сучасн. Палтаўская вобласць) паміж саюзным войскам вялікага князя Вітаўта і хана Тахтамыша, з аднаго боку, і войскам Залатой Арды на чале з ханамі Цімур-Кутлукам і Эдзігеем.

Абодва бакі панеслі вялікія страты, але ў выніку войска Вітаўта і Тахтамыша было разгромлена ўшчэнт, быў забраны ўвесь абоз і шмат палонных, сам Вітаўт ледзьве выратаваўся з невялікай дружынай.

Змест

[правіць] Ацэнкі

Паражэнне падарвала сілы ВКЛ і аслабіла пазіцыі Вітаўта; яго праграма стварэння «Руска-Літоўскага каралеўства» была згорнутая. Актыўнасць ВКЛ на ўсходніх землях Русі таксама пайшла на спад, што было выкарыстана Маскоўскай дзяржавай. У бітве загінула вялікая колькасць баярства ВКЛ, у тым ліку Андрэй Полацкі і Дзмітры Баброк. Вымушана ўзмацнілася палітычная залежнасць ВКЛ ад Польшчы (гл.далей: віленска-радамская унія), што пацягнула, у сваю чаргу, далейшую дыскрымінацыю праваслаўнай часткі феадалаў ВКЛ (гл.далей: Ягайлаў прывілей, Гарадзельскі прывілей, грамадзянская вайна ў ВКЛ 14301435).

[правіць] Перад падзеямі

Вітаўт прыняў збеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша і пасяліў яго ў Лідскім замку (1396). Абяцаючы Тахтамышу вяртанне стальца ў Сараі, Вітаўт разлічваў атрымаць вернага саюзніка ў сваёй усходняй палітыцы і ў стварэнні «Руска-Літоўскага каралеўства». Дзеля вызвалення сіл на захадзе, Вітаўт заключыў Салінскі мір з Тэўтонскім ордэнам (1398). Паход на Залатую Арду афіцыйна падтрымаў Баніфацыем IX, абвяшчаючы вайну супраць татараў. Так да войска Вітаўта далучыліся атрады з Польшчы і Прускага ордэна.

[правіць] Сілы бакоў

У раць Вітаўта і Тахтамыша ўваходзілі войскі «50 князёў» беларускіх, літоўскіх, украінскіх земляў, татарская конніца, дапаможныя атрады з Польшчы і Прускага ордэна. Татарскае войска Цімура на Ворскле спачатку было нешматлікім, але, пачаўшы і зацягнуўшы перагаворы з Вітаўтам, Цімур дачакаўся прыходу галоўных сіл, што і вырашыла вынік бітвы.

[правіць] Крыніцы

На іншых мовах