Вітаўт Кейстутавіч
| Вітаўт | ||
| Партрэт з брэсцкага аўгусцінскага манастыра. Невядомы аўтар, другая палова XVII стагоддзі. Прыжыццёвыя выявы Вітаўта не захаваліся. | ||
|
||
|---|---|---|
| 4 жніўня 1392 — 27 кастрычніка 1430 | ||
| Папярэднік: | Ягайла Альгердавіч Скіргайла Альгердавіч (як намеснік Ягайла, 1386—1392) |
|
| Пераемнік: | Свідрыгайла Альгердавіч | |
| Нараджэнне: | каля 1350 Старыя Трокі |
|
| Смерць: | 27 кастрычніка 1430 | |
| Пахаваны: | Кафедральны сабор Святога Станіслава | |
| Дынастыя: | Гедзімінавічы | |
| Бацька: | Кейстут | |
| Маці: | Бірута | |
| Жонка: | 1-я: Марыя Лукомская (?) 2-я: Ганна Святаслава 3-я: Юльяна Гальшанская |
|
| Дзеці: | Соф'я | |
Вітаўт–Аляксандр Кейстутавіч (~1350 — 27 кастрычніка 1430), князь гарадзенскі, князь троцкі, вялікі князь літоўскі (1392—1430). Сын Кейстута.
Пасля Крэўскай уніі (1387) Вітаўт узначаліў групоўку феадалаў ВКЛ, якія былі супраць уніі з Польшчай. З дапамогай Ордэна ён спрабаваў скінуць намесніка Ягайлы ў ВКЛ — свайго стрыечнага брата Скіргайлу, і заняць вялікакняскі сталец. Для дасягнення сваіх мэтаў двойчы (1384, 1389) перадаваў Тэўтонскаму ордэну Жамойць. У выніку гэтай барацьбы паміж ім і Ягайлам было заключана кампраміснае Востраўскае пагадненне (1392), паводле якога была прызнана фактыная вярхоўная ўлада Вітаўта ў ВКЛ, але Ягайла дэ-юрэ захоўваў тытул вялікага князя літоўскага.
Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання велікакняжацкай улады. Вёў актыўную знешнюю палітыку. За часам Вітаўта ВКЛ працягвала падтрымліваць Цвярское і Разанскае вялікія княствы супраць Масквы. У 1395 уключыў у склад ВКЛ Смаленскае княства. Вёў пастаянную барацьбу супраць татар, ачысціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам, але ў 1399 пацярпеў паразу ад тамерланаўскага палкаводца Эдыгея ў бітве на Ворскле, у выніку сарваліся яго планы панавання над усімі землямі колішняй Русі. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль ВКЛ над Паўночным Прычарнамор’ем.
У 1401 падпісаў Віленска-Радамскую унію, паводле якой дэ-юрэ атрымліваў вялікакняскі тытул, а ВКЛ прызнавался роўным з Польшчай суб'ектам міжнароднага права. У выніку стаяння на Угры (1408) вызначыў усходнюю мяжу ВКЛ па рэках Угра і Ака. У бітве пры Грунвальдзе (1410) узначальваў войскі ВКЛ. У 1413 падпісаў Гарадзельскую унію, якая дэ-юрэ давала каталікам перавагі ў заняцці дзяржаўных пасад, але дэ-факта Вітаўт прызначаў на пасады гледзячы толькі на сваё ўласнае меркаванне. Заснаваў у ВКЛ праваслаўную мітраполію незалежную ад маскоўскай, першым мітрапалітам якой на Новагародскім саборы быў абраны Рыгор Цамблак. За часам Вітаўта ў 1420 Віцебск, Полацк і Вільню наведаў Геранім Пражскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта Жыгімонт Карыбутавіч з 5-тысячным войскам, такім чынам Вітаўт змагаўся за вяртанне Жамойці. Паводле Мельніцкага дагавора (1422) Ордэн перадаў Жамойць Вітаўту ў пажыццёвае валоданне.
За часам Вітаўта ВКЛ дасягнула найбольшай магутнасці і памераў: ад пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. Вітаўт двойчы адмаўляўся прыняць каралеўскі тытул, нарэшце ў 1429 згадзіўся на гэта і на 1430 была прымеркаваная яго каранацыя, але ён памёр напярададні яе, калі ўжо сабраліся госці з усёй Еўропы, бо быў ужо вельмі стары. Пасля смерці Вітаўта вялікім князем быў абраны Свідрыгайла, які канчаткова разарваў унію з Польшчай.
[правіць] У беларускай тапаніміцы
Памяць пра Вітаўта стала замацавалася ў беларускай тапаніміі 16-18 ст. Даследчыкі адзначаюць, што ў дакументах гэтага перыяду фігуруе дастаткова шмат назваў геаграфічных ды іншых аб'ектаў, знітаваных з імем Вітаўта. Вось толькі некаторыя з іх:
- Вітаўтавы дарогі і Вітаўтавы (Вітавы) шляхі ў розных частках Беларусі
- Вітаўтаў брод (Бабруйскі раён)
- Вітаўтаў дуб (Бешанковіцкі раён)
- Вітаўтаў мост (на рацэ Цна пад Мінскам)
- Вітаўтавы талеркі і Вітаўтавы відэльцы — камяні з шасцю адшліфаванымі паглыбленнямі і выявамі відэльцаў каля Ушачаў.на
- Поле Вітаўка (Бярэзінскі раён)
- Вітаўтава студня (Барысаўскі раён)
- Вітаў лог (Барысаўскі раён)
[правіць] У Сеціве
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |