Лідскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Замак
Лідскі замак
Лідскі замак (2006)
Лідскі замак (2006)
Каардынаты: 53°53′13.91″ пн. ш. 25°18′10.02″ у. д. / 53.887197° пн. ш. 25.302783° у. д. (G) (O) (Я)53°53′13.91″ пн. ш. 25°18′10.02″ у. д. / 53.887197° пн. ш. 25.302783° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Рэспубліка Беларусь
Горад Ліда
Дата пабудовы 1330-я

Лідскі замак — замак у горадзе Ліда, пабудаваны ў 1330-я гады паводле даручэння князя Гедзіміна. Уваходзіў у лінію процікрыжацкай абароны Навагрудак — Крэва — Меднікі — Трокі. Замак быў збудаваны з бутавага каменю і цэглы, меў у плане форму няправільнага чатырохвугольніка з дзвюмя вуглавымі вежамі, і быў пастаўлены на насыпным пясчаным узгорку, абкружаным балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка, з поўначы — ровам шырынёй каля 20 м, які злучаў гэтыя рэкі і аддзяляў замак ад горада. Пазней (верагодна, у XVI—XVII ст.) у сістэму перадзамкавых умацаванняў з усходу было ўключана штучнае возера. На замкавым двары размяшчаліся праваслаўная царква (у 1533 перанесена ў горад), жылыя і гаспадарчыя пабудовы, з 1568 — суд, архіў, астрог. Жылыя памяшканні мясціліся на вышэйшых паверхах вежаў.

Аблогі і бітвы[правіць | правіць зыходнік]

У 1384 пасля штурму замак узялі крыжакі і часткова разбурылі. У 1392 атрады нямецкіх і англійскіх рыцараў і войскі іх тагачаснага саюзніка князя Вітаўта аблажылі і ўзялі замак.

Замак неаднаразова быў абаронены ад нападаў: у 1394 — ад атрадаў англійскіх і французкіх рыцараў, у 1406 — ад атрадаў смаленскага князя Юрыя Святаславіча, у 1433 — ад войскаў князя Свідрыгайлы, у 1506 — ад загонаў крымскіх татар.

Улетку 1659 замак штурмам захапіла рускае войска. Падчас Паўночнай вайны (1700-21) замак быў двойчы разбураны шведамі, якія ўзарвалі яго вежы. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 паміж паўстанцамі Касцюшкі, якія бараніліся ў руінах замка, і царскімі войскамі.

Разбурэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 1891 Ліда згарэла, прычым агонь спляжыў яе цэнтр, лучна з будынкам ратушы XVIII ст. Гарадскія ўлады пачалі разборку і распродаж замкавых муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада. 3 адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. Тады былі амаль цалкам знішчаны рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабрана частка заходняй сцяны. Толькі ўмяшанне археалагічнай імператарскай камісіі з Пецярбурга спыніла гэты вандалізм.

У 1920-я гг., замкавыя муры былі крыху падноўлены польскімі рэстаўратарамі. На месцы парушанага паўночна-заходняга вугла з'явіліся драўляныя вароты, праз якія можна было трапіць на замкавы падворак. Улетку тут часта спыняўся вандроўны цырк альбо звярынец, а зімой пасярэдзіне двара ставілі ёлку і залівалі коўзанку.

Летам 1929 года замак вывучаў вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч і прысвяціў яму альбом замалёвак.

У 1953 годзе Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў, узятых пад дзяржаўную ахову, хоць гэта і не спыніла яго разбурэння. У наступныя дзесяцігоддзі на тэрыторыі замка існаваў невялікі стадыён, часта спыняўся перасоўны звярынец.

Аднаўленне[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні тут праводзілі Міхал Ткачоў, Алег Трусаў, Аляксандр Краўцэвіч. У 1982 зроблена поўная кансервацыя Лідскага замка. Затым два дзесяцігоддзі вяліся (з перапынкамі) рэстаўрацыйныя работы. Маштабная рэстаўрацыя замку праведзена ў 2010 г.

Замак стаў цэнтрам рыцарскіх фэстаў. Тут плануецца размяшчэнне музейнай экспазіцыі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Трусаў А. А. Старадаўніх муроў адраджэнне: Мінулае і сучаснасць Лідскага замка / з серыі «Помнікі Беларускага дойлідства». — Мн.: Полымя, 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]