Залатая Арда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Залатая Арда
турэцк.: Uluğ Ulus
татар.: Олуг Олыс
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1243 — 1502

Сталіца
Мова(ы) мангольская мова, Kipchak[d], Old Tatar[d] і уйгурская мова
Афіцыйная мова Turki[d], уйгурская мова, чагатайская мова, мангольская мова і Kipchak[d]
Рэлігія тэнгрыянства, праваслаўе, іслам, Шаманізм і будызм
Грашовая адзінка dang[d], pūl[d] і som[d]
Плошча
  • каля 6 000 000 км²
Форма кіравання выбарная манархія і манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Залатая Арда.

Залатая Арда, або Улус Джучы (казах. Алтын Орда (Жошы Ұлысы), тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı) — дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволж’і, заснаваная ў 1243 г. мангольскім ханам Батыем (12371255), унукам Чынгісхана. Поўны суверэнітэт Арда атрымала пры Менгу-Цімуры ў 1266 г., абасобіўшыся ад Мангольскай імперыі са сталіцай у Ханбалыку (12601368). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі полаўцы (кыпчакі). Аседлае насельніцтва — волжскія булгары, мардва, марыйцы, харэзмійцы. З 1312 г. — ісламская дзяржава. Знікла ў канцы XVI стагоддзя.

Тэрміналогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Залатая Арда» упершыню была ўведзеная ў 1565 годзе манахам Іванам Глазатым у яго папулярным памфлеце «Казанская гісторыя». Да гэтага ва ўсіх старарускіх летапісах слова «арда» выкарыстоўвалася без прыметніка «залатая». У гістарычнай навуцы, тым не менш, літаратурную назву «Залатая Арда» прынята лічыць правільнай. Пытанне паходжання слова «арда» не абгаворвалася, таму што звязаныя з ім прадстаўленні склаліся ў XIX стагоддзі, а слоўнік старарускіх слоў IXXI стст. быў упершынню апублікаваны ў 1990-х гг.

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Улада ханаў Залатой Арды ахоплівала значную частку сучаснай Расіі (акрамя Усходняй Сібіры, Далёкага Усходу і раёнаў Крайняй Поўначы), паўночны і заходні Казахстан, усходнюю Украіну, Малдову, частку Узбекістана і Туркменіі. Чыноўнікі Арды збіралі даніну на рускіх землях, але пазней гэта функцыя была перадана падуладным рускім князям. Дзеля ўтрымання рускіх тэрыторый у падпарадкаванні, а таксама з мэтай рабунку, татарскія атрады здзяйснялі частыя карныя паходы на Русь. Толькі ў другой палове XIII ст. такіх паходаў было чатырнаццаць. Таксама Залатая Арда рабіла набегі на ВкЛ, каралеўства Польскае, хваля набегаў нават дасягнула Вены. На поўдні Арда межавала з Чагатыйскім улусам.

Сталіцай пры Батыі стаў горад Сарай-Бату; у першай палове XIV ст. сталіца перанесена ў Сарай-Берке (заснаваны ханам Берке (12551266)).

Залатая Арда была шматнацыянальнай і шматукладнай краінай. Буйнымі цэнтрамі гандлю, пераважна караваннага, былі: Сарай-Бату, Сарай-Берке, Ургенч, у крымскіх гарадах Судак, Кафа, Азак (Азоў) і інш.

На чале дзяржавы стаялі нашчадкі Чынгісхана — торэ. У асабліва важных выпадках палітычнага жыцця збіраліся ўсенародныя сходы — курултаі. Дзяржаўнымі справамі займаўся першы міністр (беклярэ-бек — князь над князямі), якому падпарадкоўваліся ўсе міністры — везіры.

Распад Залатой Арды[правіць | правіць зыходнік]

Ужо пры сваім утварэнні Арда падзялялася на улусы, прыналежныя 14 сынам Джучы: 13 братоў былі паўсамастойнымі валадарамі, падпарадкаванымі вярхоўнай уладзе Батыя. Пасля забойства хана Джанібека ў 1357 пачалася смута, што прывяла да пачатку распаду адзінай дзяржавы. З 1357 па 1380 на залатаардынскім стальцы пабывала болей чым 25 ханаў. У 13601370-я фактычным правіцелем стаў цемнік Мамай. У пачатку 1369-х ад Арды адпаў Харэзм, а ў 1362 вялікі князь літоўскі Альгерд захапіў землі ў басейне ракі Днепр (бітва на Сініх Водах), адасобілася Астрахань. Мамаю давялося сутыкнуцца з памацнелым саюзам рускіх князёў на чале з Масквою. Спроба Мамая аслабіць праціўніка вялікім знішчальным паходам прывяла да разгрому татар на Кулікоўскім полі (1380). Пры хане Тахтамышы (1380—1395) смута прыпынілася, і цэнтральная ўлада стала кантраляваць асноўную частку Залатой Арды. Пасля ўмацавання сваёй улады Тахтамыш разбіў войска Мамая на рацэ Калцы, у 1382 пайшоў на Маскву, захапіў яе і спаліў. Пазней Тахтамыш выступіў супраць Тамерлана. У выніку Тамерлан разбіў войска Тахтамыша, захапіў і разбурыў паволжскія гарады, у тым ліку Сарай-Берке, абрабаваў гарады Крыма. Такім чынам Залатой Ардзе быў нанесены смяротны удар, ад якога яна ўжо не паправілася. Вялікая Арда спыніла існаванне ў XVI ст.

Нашчадкі Залатой Арды[правіць | правіць зыходнік]

Крымскае ханства, Казанскае ханства, Астраханскае ханства, Сібірскае ханства і Нагайскія арды, што качавалі па тэрыторыі ад Дуная да Іртыша, былі нашчадкамі Залатой Арды. Ажно да XVIII ст. працягваліся разбуральныя набегі крымскіх татар і нагаеў на памежныя тэрыторыі Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі