Вагрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта Вагрыі (1651)

Ва́грыя (ням.: Wagrien) — паўвостраў на ўсходзе германскай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Вышэйшая кропка Вагрыі — Бунгсберг (168 м), дзе размешчана старажытная крэпасць. Назва ўзнікла не пазней за пач. 8 ст. і мае славянскія карані.

У Сярэднявеччы Вагрыя — тэрыторыя паміж Балтыйскім морам, рэкамі Травэ і Свянцінай і востравам Фэмарн, населеная славянскім племем ваграў, якая з 10 ст. падверглася спусташальным набегам нямецкіх феадалаў і была захопленая імі ў 1139 г.[1].

Сёння Вагрыяй звычайна называюць толькі Ольдэнбургскі паўвостраў (Oldenburgische Halbinsel) ва Усходнім Гольштэйне. Замак Вагрыр займаў цэнтральнае месца ў Ольдэнбургу (тады ён называўся Starigard, або "Стары замак"); валы ўсё яшчэ існуюць.

Панарама ландшафту Вагрыі з крэпасці Бунгсберг

Зноскі

  1. Гладкий В.Д. Славянский мир I-XVI века. Энциклопедический словарь. М., Центрополиграф, 2001. С. 80.