Вадаспад Вікторыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Вікторыя | |
Вадаспад Вікторыя |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 509 рус. • англ. • фр. |
Віктóрыя (англ.: Victoria), вадаспад на рацэ Замбезі ў Паўднёвай Афрыцы. Размешчаны на мяжы Замбіі і Зімбабве. Шырыня вадаспаду - прыкладна 1800 метраў, вышыня - 128 метраў. Вадаспад ўяўляе сабой незвычайнае відовішча - вузкую прорву, у якую падае вада.
Шатландскі даследчык Дэвід Лівінгстан наведаў вадаспад у 1855 годзе і назваў яго ў гонар каралевы Вікторыі. Раней вадаспад быў вядомы сярод мясцовага насельніцтва як «Грымотны Дым».