Вадаспады Ігуасу
| Вадаспады Ігуасу | |
Від на вадаспад з бразільскага боку |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Рака | |
| Вышыня |
82 м |
Вадаспады Ігуасу (ісп.: Cataratas del Iguazú, парт.: Cataratas do Iguaçu) — гэта комплекс вадаспадаў на рацэ Ігуасу, размешчаны на мяжы Бразіліі (штат Парана) і Аргенціны (правінцыя Місьёнес). Вадаспады знаходзяцца на мяжы аргенцінскага і бразільскага нацыянальных паркаў «Ігуасу». Абодва паркі былі ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (у 1984 і 1986 гадах адпаведна).
Назва Iguazu (Ігуасу) паходзіць ад слоў на мове гуарані y (вада) і guasu (вялікі). Легенда распавядае, што Бог хацеў ажаніцца на прыгожай тыбульчанцы Naipú, але яна збегла са сваім умілаваным на каноэ. У гневе Бог разрэзаў раку, стварыўшы вадаспады, выракаючы закаханых на вечнае падзенне.
Комплекс мае шырыню 2,7 км і ўключае ў сябе прыкладна 270 асобных вадаспадаў. Вышыня падзення вады дасягае 82 метры, але на большасці вадаспадаў крыху больш за 60 метраў. Шырыня - каля 3 км. Найбуйнейшы вадаспад - Горла Д'ябла (ісп.: Garganta del Diablo) - U-падобны абрыў шырынёй 150 і даўжынёй 700 метраў. Гэты вадаспад пазначае мяжу паміж Бразіліяй і Аргенцінай.
Мноства астравоў (у тым ліку даволі вялікіх) аддзяляюць вадаспады адзін ад аднаго. Прыкладна 900 метраў з агульнай шырыні ў 2,7 км не пакрытыя вадой.
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 303 рус. • англ. • фр. |