Вайсковыя могілкі польскіх жаўнераў у Крывічах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вайсковыя могілкі польскіх жаўнераў у г. п. Крывічы (Мядзельскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — воінскае пахаванне № 6859 «Воінскія могілкі польскіх салдат», размешчанае ў паўночнай частцы могілак «Катлянка»[1].

На магілах устаноўлены бетонныя крыжы з прозвішчамі і імёнамі на польскай мове салдат, якія загінулі ў гады савецка-польскай вайны[2]. Колькасць пахаваных — 83 вайскоўцы. У цэнтры могілак ёсць абеліск, на якім высечаны надпіс: «BOHATERSKIM • OBROŃCOM • OJCZYZNY • 1918—1920» («Гераічным абаронцам Радзімы»)[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Пракаповіч І.М. Край беларускага сэрца — Мядзельшчына. — Мн., 2017. — С. 526.
  2. Центральный государственный архив Литвы. — Ф.154, оп. 1, д.2255.
  3. Lewkowska A., Lewkowski J., Walczak W. Zabytkowe cmentarze na Kresach Wschodnich Drugiej Rzeczypospolitej. Województwo wileńskie na obszarze Republiki Białoruś. — Warszawa — Wydawn. DiG. — 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]