Вайсковыя могілкі (Прудок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Брацкая магіла
Краіна  Беларусь
Вёска Прудок
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000355шыфр 213Д000355

Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў вёсцы Прудок, Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на вайсковых могілках, за два кіламетры на ўсход ад чыгуначнай станцыі Прудок.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

У брацкай магіле пахаваны 816 савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну ў баях супраць нямецкіх войскаў. У 1961 годзе на могілках пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 219.