Валерый Мікалаевіч Шэін
Валерый Мікалаевіч Шэін | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Валерый Мікалаевіч Шэ́ін (4 верасня 1937, в. Архіпа-Осіпаўка , Краснадарскі край, Расія) — беларускі гісторык журналістыкі. Кандыдат гістарычных навук (1974). Скончыў у 1964 годзе БДУ. З 1958 года працаваў на Беларускім радыё, у газеце «Зорька». З 1967 года адзін з заснавальнікаў і выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследуе гісторыю і развіццё беларускага радыё. Аўтар навуковых прац: «Родны голас: Публіцыстычныя выступленні Я.Коласа на радыё» (1970), «Станаўленне Беларускага радыё (1925—1932)» (1973), «Беларускае радыё ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941—май 1945)» (1974), «Слова ў змаганні» (1976), «Радыё клікала да барацьбы», «Карэспандэнты ваеннага часу» (абедзве 1995); «Адраджэнне радыёвяшчання на Беларусі (1944—1945)» (1998); навучальна-метадычных прац, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- У вогненныя гады: Гаворыць і паказвае Беларусь. Мн., 1975 (у сааўт.);
- Радыёперадача. Ч. 1. Мн., 1988 (разам з Я. Радкевічам);
- З пашанай і цеплынёй да Alma mater. Мн., 2003 (у сааўт.).
- Информационные и аналитические жанры радиожурналистики. Мн.. 2003.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).