Вальдэмар Хаас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вальдэмар Хаас
эст.: Voldemar Haas
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1898(1898-06-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1982(1982-02-04) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці дзеяч мастацтваў
Вучоба
Прэміі
Сталінская прэмія 3-й ступені
Узнагароды

Вальдэмар Хаас (эст.: Voldemar Haas; 2 чэрвеня 1898 — 4 лютага 1982) — эстонскі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, прафесар. Народны мастак Эстонскай ССР (1957).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 чэрвеня 1898 года ў Пярнумаа (цяпер Эстонія). У 1919—1923 гадах вучыўся ў ВМШ «Палас» (Тарту) у А. Вабэ і К. Мягі. У час вучобы працаваў у Эстонскім нацыянальным музеі. У 1923—1937 гадах працаваў дэкаратарам-пастаноўшчыкам у тэатры «Ванемуйнэ». У 1936—1956 гадах працаваў у тэатры «Эстонія».

З 1940 года вёў педагагічную працу, выкладаў у Мастацкім інстытуце Эстонскай ССР.

Пасля заканчэння вайны сумесна з Н. Мей заснаваў факультэт тэатральнага мастацтва ў Талінскім дзяржаўным інстытуце прыкладнога мастацтва. З 1944 па 1967 гады — выкладчык Талінскага дзяржаўнага інстытута прыкладнога мастацтва, з 1947 года — прафесар. Сярод яго вучняў Э. Рэнтэр.

Развіваў прынцыпы жывапісна-аб’ёмнай дэкарацыі, першым на эстонскай сцэне ўвёў праекцыйныя дэкарацыі («Венецыянскі купец», 1926, «Сон у летнюю ноч», 1930).

Памёр 4 лютага 1982 года. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.