Валянціна Аркадзеўна Куляшова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянціна Аркадзеўна Куляшова
Дата нараджэння 27 студзеня 1936(1936-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 2018(2018-10-14) (82 гады)
Месца смерці
Бацька Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Валянціна Аркадзеўна Куляшова (нар. 27 студзеня 1936, Мінск — 14 кастрычніка 2018[1]) — беларускі літаратуразнавец, перакладчыца. Дачка Аркадзя Куляшова.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе скончыла філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Беларускім таварыстве дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. З 1960 года жыла ў Сафіі (Балгарыя), працавала настаўніцай сярэдняй школы, вучылася ў аспірантуры (па беларускай мове і літаратуры) Сафійскага ўніверсітэта, была рэдактарам-перакладчыкам на Балгарскім радыё.

У 1967 годзе вярнулася ў Мінск. У 1967—1982 гг. — выкладчык кафедры рускай мовы БДУ, старшы рэдактар на Беларускім тэлебачанні, загадчык творчага аддзела Рэспубліканскага Дома работнікаў мастацтва.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1989 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]