Вандалін Пуслоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вандалін Пуслоўскі
Шэліга
Шэліга
Нараджэнне 15 кастрычніка 1815(1815-10-15)
Смерць ліпень 1884 (68 гадоў)
Род Пуслоўскія
Бацька Войцех Пуслоўскі
Маці Юзэфа Францаўна Друцкая-Любецкая (1780—1830)
Жонка Ядзвіга з Язерскіх
Дзеці Марта
Дзейнасць калекцыянер мастацтва, нумізмат

Вандалін Пуслоўскі (1814 — 1884[1]) — шляхціц роду Пуслоўскіх. Уладальнік Косава Слонімскага павета, дзе збудаваў палац. Калекцыянер, аматар мастацтваў, нумізмат, цікавіўся архітэктурай і археалогіяй.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў сынам Войцеха Пуслоўскага і Юзефы з роду Друцкіх-Любецкіх, меў старэйшага брата Францыска Ксаверыя (1806—1874). Між іншым, атрымаў у спадчыну ад бацькі маёнтак Дворышча[2][3].

Пабудаваў фабрыку сукна ў Хомску[4]. Гэта была першая фабрыка з паравым рухавіком на Палессі.

Косаўскі палац. 1910-я гг.

У Косаве з яго ініцыятывы пабудаваны ў 1838 годзе неагатычны палац праекту Францішка Яшчалда.

Пасля смерці брата Францішка Ксаверыя Пуслоўскага валодаў Крулікарняй.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З жонкай Ядзвігай з Язерскіх мелі дачку Марту (1859—1943, у шлюбе Красіньская), яка большасць жыцця правяла ў Варшаве. Памерла ў эміграцыі ў Ніцы[5].

Зноскі

  1. Informacja o śmierci na stronie Biblioteki Kórnickiej PAN (польск.)
  2. Дворышча (стар. 47)
  3. ЦДГА Літвы. ф.394, воп. 8, ад. зах. 1944, арк. 39.
  4. Grzegorz Rąkowski, Czar Polesia, Rewasz, Pruszków 2001 (польск.)
  5. Marta Pusłowska (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8., с. 7.
  • Polski Słownik Biograficzny, Tom XV, Kozłowska Zofia — Kubicki Stanisław, 1970, s. 159 [Biogram Marty z Pusłowskich Krasińskiej]
  • Polski Słownik Biograficzny, Zeszyt 122, Pułaski Antoni — Rabski J., 1986, s. 417—418 [biogram Franciszka Ksawerego]