Горад Ніца
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ніца на Вікісховішчы
|
Ні́ца (фр.: Nice, акс. Niça, іт. Nizza, лац.: Nicaea) — міжземнаморскі горад і порт на поўдні Францыі. Адміністрацыйны цэнтр дэпартаменту Альпы Прыморскія. Каля 339 тыс. жыхароў (2004). Буйны транспартны вузел. Адно з галоўных курортных месцаў Лазурнага берага (або Французскай Рыўеры).
Змест |
Гісторыя [правіць]
Ніца была заснаваная грэкамі ў сяр. IV ст. да н.э. і была названая Нікейя ў гонар багіні перамогі Нікі, у азнаменаванне перамогі над лігурыйцамі. Яна стала адным з найважнейшых гандлёвых гарадоў на ўзбярэжжы Лігурыйскае мора і праіснавала да ўварвання ламбардцаў. У VII стагоддзе Ніца далучылася да Генуэзскай лігі, якая аб'ядноўвала гарады Лігурыйскага ўзбярэжжа. У 729 годзе ліга вытрымала ўварванне сарацынаў, але апошнія ў 859 і 880 разрабавалі і спалілі Ніцу, і на працягу большай часткі X стагоддзя горад і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся пад іх уладай.
У Сярэднія стагоддзі Ніца не раз падвяргалася бедствам і войнам. Каралі Францыі спрабавалі захапіць яе, але горад паспяхова адстойваў сваю свабоду. У XIII і XIV стагоддзях Ніцу не раз захоплівалі кіраўнікі Праванса, а ў 1388 годзе ў горад апынуўся пад абаронай савойскага графства. З тых часоў Ніца ўваходзіла ў склад савойскага графства аж да 1860 года, калі Каралеўства Сардзінія перадала Ніцу Францыі па турынскаму дагавору. Гэты перыяд дзяліўся на дзве часткі — з 1691 па 1731, калі Ніцай валодаў кароль Францыі Людовік XIV, і з 1792 па 1814, калі горад быў захоплены Напалеонам.
Горад быў умацаваны і цяпер быў у стане справіцца з бярберскімі піратамі. Былі пракладзены добрыя дарогі. Падчас войнаў паміж Францыскам I і Карлам V вялікія разбурэнні былі выкліканы войскамі, якія ўварваліся ў Праванс; мор і голад лютаваў у горадзе на працягу шэрагу гадоў. У 1538 годзе гэтыя манархі пры пасярэдніцтве Папы Рымскага Паўла III заключылі мір на 10 гадоў, аднак у 1543 годзе Ніца зноў падвергнулася нападу аб'яднаных сілаў Францыска I і піратаў пад камандаваннем Барбароса і, хаця жыхары вытрымалі напад пад моцным абстрэлам горада, яны былі ў канчатковым рахунку вымушаныя здацца, і Барбароса дазволіў рабаваць горад і захапіў 2 500 палонных. Падчас аблогі горада вызначылася прачка Катрын Сегюран. Падчас аблогі Ніцы бярберамі 15 жніўня 1543 г. гэтая жанчына, узброіўшыся валікам для мыцця бялізны, забіла варожага салдата і адабрала ў яго сцяг. Ашаламлёныя піраты аслупянелі, калі Катрын выказала ім сваю пагарду, задраўшы спадніцу і паказаўшы свой зад.
У 1550 і 1580 гадах ў горадзе лютавалі эпідэміі чумы.
Пасля Напалеонаўскіх войнаў Ніца набывае сваю папулярнасць як курорт: мяккі клімат, цёплыя зімы прыцягнулі ў гэты край замежнікаў.
У другой палове XX стагоддзя Ніца вяла даволі спакойнае існаванне пад уладай мэра Жана Медэсэна (1928—1944, 1947—1966) і яго сына Жака (1966—1990). Адзінае надзвычайнае здарэнне — цунамі 16 кастрычніка 1969 года, які ўнёс жыцці 23 чалавек.
Ніца неаднаразова станавілася месцам правядзення міжнародных палітычных форумаў. У снежні 2000 года адкрыўся саміт ЕЗ, на якім былі ўзгодненыя рамкі пашырэння Еўрасаюз а на ўсход.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка [правіць]
Геаграфічнае становішча [правіць]
Ніца размешчана на крайнім паўднёвым усходзе кантынентальнай Францыі, недалёка ад мяжы Францыі і Італіі (30 км). Яна размешчана на беразе Заліва Анёлаў. Горад размешчаны ў 960 км ад Парыжа, 230 км ад Марселя і ў 200 км ад Генуі. Ніца з'яўляецца найбуйнейшым горадам французскай Рыўера. Каля горада размешчана вусце ракі Вар. З поўначы Ніца акружана некалькімі невысокімі ўзгоркамі.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары [правіць]