Вандэрсан Кавалканты Мелу
Поўнае імя | Вандэрсан Кавалканты Мелу | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 ліпеня 1994[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Араз-Нахчыван | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Вандэрсан Кавалканты Мелу[2] (нар. 26 ліпеня 1994, Жуан-Лісбоа, штат Мараньян, Бразілія), больш вядомы як Вандэрсан Мараньян ці проста Вандэрсан — бразільскі футбаліст, паўабаронца азербайджанскага клуба «Араз-Нахчыван».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў дарослую кар’еру ў клубе «Карытыба», але так і не згуляў за яго ў афіцыйных матчах. У 2015—2017 гадах выступаў у розных клубах у чэмпіянатах штатаў Парана і Сан-Паўлу. У жніўні 2017 года перайшоў у клуб «АФК Эскільстуна» з элітнага дывізіёна Швецыі, аднак па выніках сезона 2017 каманда выбыла ў Суперэтан.
У студзені 2018 года прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»[3], а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім паўабаронцам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды.
У пачатку 2020 года заставаўся ў Бразіліі і пэўны час не трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым вярнуўся ў каманду і падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт[5]. У 2020—2021 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену.
У лютым 2022 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац»[6], аднак у сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў літоўскі «Панявежыс» дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года стаў іграком азербайджанскага клуба «Араз-Нахчыван».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Пераможца Копа Паўліста: 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2022
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ "Витебск" подписал бразильского защитника, арендовал Теверова и продлил Наумова
- ↑ "Витебск" объявил о подписании контрактов с Вандерсоном и Бруно Фурланом
- ↑ "Витебск" подписал трехлетний контракт с Вандерсоном
- ↑ Экс-полузащитник "Витебска" Вандерсон перешел в "Черноморец"
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Мараньяне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі ФК Карытыба
- Ігракі ФК Фос-ду-Ігуасу
- Ігракі ФК Марынга
- Ігракі ФК XV лістапада Пірасікаба
- Ігракі ФК АФК Эскільстуна
- Ігракі ФК Віцебск
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Панявежыс
- Ігракі ФК Араз-Нахчыван