ФК Віцебск
| ФК Віцебск | |||
| Поўная назва |
Футбольны клуб |
||
|---|---|---|---|
| Мянушкі |
бела-сінія; |
||
| Заснаваны | |||
| Горад | |||
| Стадыён |
ЦСК |
||
| Прэзідэнт | |||
| Галоўны трэнер | |||
ФК «Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 да 2011 года ўдзельнічаў у Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2003 і 2005 гадоў). З 2012 выступае ў Першай лізе.
Гістарычная даведка [правіць]
Каманда створана ў 1960 годзе. Раней звалася «Чырвоны сцяг», «Дзвіна», «Віцязь», КІМ, «Лакаматыў-96» і «Лакаматыў». З 2007 года называецца ФК «Віцебск».
У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі выступае з 1992 года (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Найвышэйшыя дасягненні — 2-е месца ў 1993 і 1995 гадах, 3-е месца — у 1994 і 1997 гадах. За 17 папярэдніх сезонаў праведзены 461 матч, з іх 182 перамог, 116 нічыіх і 163 паразы. Розніца забітых і прапушчаных мячоў складае 553:547. Самыя буйныя перамогі — 5:0 (02.08.92 г. і 05.04.95 г. — «Гомсельмаш» (Гомель), 28.09.97 г. — «Камунальнік» (Слонім), 6:1 (16.06.99 г. — «Свіслач-Дах» (Асіповічы). Самыя буйныя паразы — 0:6 (15.04.01 г. — «Славія» (Мазыр), 25.06.02 г. — БАТЭ (Барысаў), 30.08.04 г. — МТЗ-РЫПО (Мінск). Найбольшую колькасць матчаў правёў Алег Варапаеў — 246. Лепшы бамбардзір клуба Сяргей Вехцеў — 50 забітых мячоў. Рэкардсмен за сезон Віталь Алешчанка — 17 забітых мячоў у 1999 годзе.
У 2003 і 2005 гадах каманда выступала ў першай лізе. Найвышэйшае дасягненне — 1-е месца ў 2003 годзе. Усяго праведзены 61 матч, з іх 44 перамогі, 11 нічыіх і 6 параз. Розніца забітых і прапушчаных мячоў складае 120:41. Самыя буйныя перамогі — 7:0 (17.09.05 г. — ФК «Смаргонь», 23.10.05 г. — «Днепр»-ДЮСШ-1 (Рагачоў). Самыя буйныя паразы — 1:3 (05.07.03 г. — ЗЛІН (Гомель), 30.07.05 г. — «Хімік» (Светлагорск), 0:2 (19.04.03 г. — ФК «Ліда»). Найбольшую колькасць матчаў правёў Андрэй Абаранкаў — 50. Лепшы бамбардзір клуба Руслан Вусаў — 32 забітыя мячы. Рэкардсмен за сезон Руслан Вусаў — 32 забітыя мячы ў 2005 годзе.
У розыгрышах Кубка Беларусі каманда выступае з 1992 года. Уладальнік ганаровага прыза 1998 года. Усяго праведзена 42 матчы, з іх 17 перамог, 8 нічыіх і 17 параз. Розніца забітых і прапушчаных мячоў складае 63:49. Самыя буйныя перамогі — 5:0 над светлагорскім «Хімікам» у 1992 годзе і 6:1 над магілёўскім «Тарпеда» ў 1996 годзе. Самыя буйныя паразы — 0:3 ад менскага «Дынама-93» у 1997 годзе, бабруйскай «Белшыны» ў 1998 годзе, барысаўскага БАТЭ ў 2004 годзе і 1:4 ад салігорскага «Шахцёра» ў 2006 годзе. Найбольшую колькасць матчаў правёў Васіль Дзятлаў — 23. Лепшы бамбардзір клуба Сяргей Вехцеў — 9 забітых мячоў. ФК «Віцебск» з'яўляецца фіналістам Кубка Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» 2007 года.
У спіс 22-х лепшых футбалістаў Беларусі ўваходзілі: Эдуард Дземенкавец, Віктар Бязмен (двойчы), Ігар Патапаў, Сяргей Вехцеў, Юрый Канаплёў, Міхась Пацко, Андрэй Васільеў, Вячаслаў Гормаш, Максім Разумаў, Віталь Алешчанка. Клуб у нацыянальнай зборнай Беларусі прадстаўлялі 11 футбалістаў: Віктар Бязмен — 4 гульні, Эдуард Дземенкавец, Максім Разумаў, Павел Сітко — па 3, Сяргей Вехцеў, Васіль Дзятлаў, Сяргей Куланін — па 2, Андрэй Васільеў, Генадзь Кашкар, Юрый Канаплёў, Міхась Пацко — па 1. Двойчы віцябляне гулялі ў еўрапейскіх кубках (Кубак кубкаў-98 і Кубак УЕФА-Інтэртота-99). Праведзена 4 матчы, з іх 2 нічые і 2 паразы. Рознасць забітых і прапушчаных мячоў складае 5:13.
Міжнародныя кубкі [правіць]
| Сезон | Кубак | Раўнд | Клуб | Першыя матчы | Адказныя матчы | Вынік |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1998/1999 | Кубак уладальнікаў Кубкаў УЕФА | папярэдні раўнд | 1:1 (Х) | 8:1 (Г) | 9:2 |
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт (руск.)
- сайт заўзятараў 2 Front (руск.)