Варагі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Варагі (ад познегрэч.: «Barangoi» ад стар.–паўн.: «vaeringi» — верныя), назва скандынаваў у Візантыйскай Імперыі, пазней на Русі. Першапачаткова назва азначала звязаных клятвай (відавочна, адгэтуль і назва - «верныя [клятве]») чальцоў збройных супольнасцяў, якія ўтвараліся ў Скандынавіі дзеля супольнага гандлю, або вайны, або рабаўніцтва.
У VIII - XII ст. частка гэтых гандлёва-вайсковых супольнасцяў актыўна дзейнічала ў Прыбалтыцы і Усходняй Еўропе. Падчас сваіх гандлёвых і вайсковых экспедыцый яны дасягалі Чорнага і Каспійскага мораў, дабіраліся да Канстанцінопаля, дзе часам наймаліся на службу ў асабістую ахову візантыйскіх імператараў (гл. бітва пад Манцыкертам, 1071), і нават да Багдада.
[правіць] Варажская гвардыя візантыйскіх імператараў
[правіць] Варагі ва Усходняй Еўропе - русы
[правіць] Варагі на тэрыторыі сучаснай Беларусі
Гл. таксама Вікінгі
