Чорнае мора
Чо́рнае мо́ра — унутрымацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Абмывае берагі Украіны, Расіі, Грузіі, Турцыі, Балгарыі, Румыніі. Злучаецца Керчанскім пралівам з Азоўскім, пралівам Басфор — з Мармуровым морам.
Плошча 422 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 1315 м, максімальная 2210 м. Тэмпература вады летам 24—26 °C, каля берагоў да 29 °C, зімой — ад 0,5 °C на ПнЗ (залівы замярзаюць) да 9—11 °C на ПдУ. Салёнасць 17—18 ‰. Прылівы 0,1—0,2 м, згонна-нагонныя ваганні узроўню вады ля берагоў да 1,5 м. Буйныя залівы: Варненскі, Бургаскі, Каламіцкі, Каркініцкі, Сінопскі, Самсунскі, Днястроўскі, Днепра-Бугскі. Берагі на З і ПнУ нізкія, месцамі абрывістыя; на У, Пд і паўднёвым беразе Крыма — высокія, гарыстыя. Астравоў мала, найбольшыя — Беразань і Змяіны.
Асноўныя порты і ВМБ: Адэса, Мікалаеў, Іллічэўск, Севастопаль, Херсон (усе — Украіна), Новарасійск, Туапсе (усе — Расія), Поці, Батумі (усе — Грузія), Канстанца (Румынія), Варна, Бургас (усе — Балгарыя), Зангулдак, Самсун, Трабзон (усе — Турцыя). У заходняй частцы шэльфу знойдзены буйныя радовішчы нафты.
- ВЭС-83, С.807.
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|