Варакумшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Варакумшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231016
Аўтамабільны код
4
Варакумшчына на карце Беларусі ±
Варакумшчына (Беларусь)
Варакумшчына
Варакумшчына (Гродзенская вобласць)
Варакумшчына

Вараку́мшчына[1] (трансліт.: Varakumščyna, руск.: Варакумщина) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах вядомыя асновы Var-, Kum- (як у імёнах Var-kulas, Le-kumas). Устаўны галосны -а- як у адыменным тапоніме Калабарышкес (ад двухасноўнага Kal-a-baras) адразу за літоўскай мяжой ля Шумска.

У фанетычна амаль ідэнтычнай назве Варакомшчына элемент -кум- спачатку перайшоў у -кам- у ненаціскным складзе ў спольшчанай форме "Варакамшчы́зна". Падобным чынам утварыўся ненаціскны склад -бат- (ад -бут-) у тапонімах Гíмбатаўка, Карбатоўка, якія ад двухасноўных Gim-butas, Kar-butas.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]