Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі
Warszawska Wyższa Szkoła Informatyki
Арыгінальная назва Warszawska Wyższa Szkoła Informatyki
Міжнародная назва Warsaw School of Computer Science
Заснаваны 2000
Размяшчэнне Варшава
Сайт wwsi.edu.pl

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя стварэння ўстановы бярэ свой пачатак у 1970-х гадах, калі на вул. Мілай, 7 у Варшаве працавалі курсы, якія займаліся навучаннем у такіх напрамках, як апрацоўка дадзеных, праграмнае забеспячэнне лічбавых машын і статыстыка. У 1992 годзе па гэтым адрасе была створана прафесійная навучальная ўстанова «Mila College», якая ў 2000 годзе была ператворана ў вышэйшую навучальную ўстанову. Змена сядзібы і назвы на сучасную адбылася ў 2004 годзе.

Варшаўская вышэйшая школа інфарматыкі з’яўляецца адзінай спецыялізаванай вышэйшай навучальнай установай у Польшчы, якая рэалізуе вышэйшыя інжынерныя, магістарскія і паслядыпломныя адукацыйныя праграмы выключна па адным кірунку — «Інфарматыка».

Да красавіка 2019 года дыпломы Варшаўскай вышэйшай школы інфарматыкі атрымалі 4083 выпускнікі, у тым ліку 2574 дыпломы інжынера-інфарматыка, 414 дыпломаў магістра інфарматыкі і 1095 пасведчанняў дадатковай і паслядыпломнай адукацыі. Па даных рэйтынга 2016 года, падрыхтаванага Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы, выпускнікі магістратуры Варшаўскай вышэйшай школы інфарматыкі з пункту гледжання памеру заработнай платы апынуліся на 12-м месцы ў Польшчы, апярэдзіўшы ў гэтым выпускнікоў многіх аўтарытэтных ВНУ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]