Вучэльня Лазарскага ў Варшаве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вучэльня Лазарскага ў Варшаве
польск.: Uczelnia Łazarskiego w Warszawie
Арыгінальная назва польск.: Uczelnia Łazarskiego w Warszawie
Міжнародная назва англ.: Lazarski University
Заснаваны 1993
Рэктар Мацей Рагальскі
Рэктар Maciej Rogalski[d][1]
Студэнты 5 000
Размяшчэнне Варшава
Юрыдычны адрас вул. Сверадоўская 43,
02-662 г. Варшава, Польшча
Сайт lazarski.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучэльня Лазарскага ў Варшаве (польск.: Uczelnia Łazarskiego w Warszawie) — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Да 2000 года - Прыватная вышэйшая школа гандлю, да 2010 года - Вышэйшая школа гандлю і права імя Рышарда Лазарскага ў Варшаве.

ВНУ ажыццяўляе падрыхтоўку бакалаўраў, магістраў і дактароў, а таксама праводзіць шматікія курсы і семінары.

Функцыянуе праграма навучання на англійскай мове, выпускнікі якой атрымліваюць дадаткова брытанскі дыплом Універсітэта Ковентры (Coventry University).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт права і адміністрацыі
  • Факультэт эканомікі і упраўлення
  • Медыцынскі факультэт

Інстытуты[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут права ў галіне банкроцтва, рэструктурызацыі і даследаванняў неплатаздольнасці
  • Інстытут грамадзянскай сферы і сацыяльнай палітыкі
  • Інстытут права аб ахове здароўя
  • Інстытут авіяцыйнага і касмічнага права
  • Інстытут права аб дзяржаўных закупках
  • Інстытут права ў сферы новых тэхналогій і аховы персанальных дадзеных
  • Інстытут амерыканскай гаспадаркі і трансатлантычных адносін
  • Інстытут кіравання ў сферы аховы здароўя

Цэнтры і іншыя падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтр вывучэння заканадаўчага працэсу
  • Цэнтр лагістыкі і інавацый
  • Цэнтр блакчэйн-тэхналогій
  • Польскае суіцыдалагічнае таварыства

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/f8ccf691-8784-48da-819a-014977855cd1 Праверана 17 верасня 2022.