Васіль Аляксеевіч Плавільшчыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Аляксеевіч Плавільшчыкаў
Род дзейнасці бібліятэкар, бібліёграф, выдавец
Дата нараджэння 1768[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) жніўня 1823[1]
Месца смерці

Васіль Аляксеевіч Плавільшчыкаў (руск.: Василий Алексеевич Плавильщиков; 1768, Масква — 26 (14) жніўня 1823, Санкт-Пецярбург) — рускі выдавец, бібліятэкар і кнігагандляр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з маскоўскага купецкага роду. Брат акцёра і пісьменніка П. А. Плавільшчыкава, а таксама дзяржаўнага служачага і выдаўца А. А. Плавільшчыкава. У канцы 90-х гадоў XVIII стагоддзя ў Пецярбургу, арандаваўшы друкарню, арганізаваў буйное выдавецкае і кнігагандлёвае прадпрыемства. У 1815 годзе пры кнігарні Плавільшчыкава была створана першая ў Пецярбургу публічная «бібліятэка для чытання».

Бібліятэка і кнігарня Плавільшчыкава карысталіся ў першай чвэрці XIX стагоддзя вялікай папулярнасцю сярод навукоўцаў і літаратараў. У 1820 году бібліёграф В. Р. Анастасевіч зрабіў вопіс усіх кніг з бібліятэкі (у свой час адзінай у Санкт-Пецярбургу), склаўшы «Роспіс расійскім кнігам для чытання … з бібліятэкі В. А. Плавільшчыкава», якая налічвала каля 7 тысяч найменняў рускіх кніг . Да «Роспісу» штогод выдаваліся «Прыбыткі», так з 1820 па 1825 год выйшла 6 «Прыбыткаў», і яшчэ 3 пасля яго смерці.

Пахаваны на Літаратарскіх мастках. Кніжнае прадпрыемства (крама, бібліятэка і друкарня) Плавільшчыкава пасля яго смерці па завяшчанні перайшло да А. П. Смірдзіна, які служыў у яго прыказчыкам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1 (руск.)