Васіль Усцінавіч Забродскі
Васіль Усцінавіч Забродскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1987 |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Васіль Усцінавіч Забродскі (6 чэрвеня 1918, Віцебск — 1987) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, Свярдлоўскую ваенна-медыцынскую акадэмію. У гады Вялікай Айчыннай вайны праводзіў аперацыі параненым партызанам. Узначальваў санітарную службу партызанскай брыгады асобага прызначэння імя У. І. Леніна.
Пасля вайны Васіль Усцінавіч быў накіраваны ў Шаркаўшчынскі раён. У 1946—1957 гг. — галоўны ўрач Шаркаўшчынскай раённай бальніцы, у 1957—1971 гг. — галоўны ўрач Шаркаўшчынскага раёна.
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў. Узнагароджаны граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 1948 і 1968 гг. «Заслужаны ўрач БССР», «Выдатнік аховы здароўя СССР».
Памёр Васіль Усцінавіч у 1987 годзе.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Забродскі Васіль Усцінавіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2003. — Кн. 2. — С. 529.
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі ў 1987 годзе
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Уральскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта