Віцебская губерня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Герб |
|
| Краіна | Расійская імперыя |
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Віцебск |
Віцебская губерня — губерня Расійскай імперыі. Створана ў 1802 годзе, адпавядае паўночна-ўсходняй частцы сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі, а таксама ўсходняй часткі Латвіі (у тым ліку гарады Дзвінск, Рэжыца і Люцын) і некаторым раёнам Расіі (Невель і Себеж — Пскоўская вобласць, Веліж — Смаленская вобласць).
На пачатак ХХ стагоддзя ў губерні налічвалася 12 гарадоў, 41 мястэчка, 19750 вёсак. Плошча каля 39 тыс. кв. вёрст. Насельніцтва 1,669 млн (1904) або 1,74 млн (не пазней 1910), з іх 237 (255) тыс. у гарадах. Паветы:
- Віцебскі,
- Веліжскі,
- Гарадоцкі,
- Дзвінскі (былы Дынабургскі),
- Дрысенскі,
- Лепельскі,
- Люцынскі,
- Невельскі,
- Полацкі,
- Рэжыцкі,
- Себежскі.