Вега
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вега, α Ліры — зорка ў сузор'і Ліры. Бачная зорная велічыня 0. Самая яркая зорка летняга неба ў паўночным паўшар'і.
Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 18 гадз.36 хвіл.56 сек.; схіленне 38°47´1´´. Спектральны клас A0 V. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 26 светлавых гадоў.
