Веласіпедная дарожка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Веласіпедная даро́жка (веладарожка) — частка дарогі, прызначаная для руху веласіпедаў, вылучаная дарожнай разметкай і абазначаная адпаведнымі дарожнымі знакамі. Веладарожка канструкцыйна афармляецца ў выглядзе адасобленай паласы. Веладарожкамі таксама лічацца палосы для веларуху, якія мяжуюць з пешаходнымі дарожкамі, або знаходзяцца на праезжай частцы дарогі.

Cl Bolivia VLC.jpg

Дзяржстандартам Беларусі веладарожкі аднесеныя да 4-га, узроўню патрабаванняў да эксплуатацыйнага стану вуліц і праездаў, у выніку чаго паводле эксплуатацыйных характарыстык веладарожкі звычайна саступаюць аўтамабільным дарогам.

У Мінску да 2007 года было 2 веладарожкі і 1 веладарожка ў Мінскім раёне (Мінск — Раўбічы).

Асаблівасьці руху па веладарожках у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі ўмовы і характарыстыка арганізацыі веладарожак, руху па іх, догляду за імі ўсталёўваюцца Правіламі дарожнага руху і дзяржаўнымі стандартамі, у прыватнасьці СНБ 3.03.02-97 «Вуліцы і дарогі гарадоў, пасёлкаў і сельскіх населеных пунктаў», СТБ 1291 – 2001 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі руху», БНіП 3.06.03-85 «Аўтамабільныя дарогі».

У адпаведнасці з беларускімі Правіламі дарожнага руху (ад 28 лістапада 2005 года) па веладарожцы дазваляецца рухацца ня толькі веласіпедыстам, але таксама пешаходам і групам дзяцей. Рух па веладарожцы мапедаў і прыраўняных да іх транспартных сродкаў у Беларусі забаронены. У Беларусі пры адсутнасці веладарожкі рух раварыстам дазваляецца па ўзбочыне, ходніку, пешаходнай дарожцы, і толькі пры немагчымасці руху па іх — па праезжай частцы дарогі. Веласіпедыстам нельга рухацца па веладарожцы ў часе снегападу або галалёду. Па-за скрыжаваннямі на нерэгуляваным скрыжаванні веладарожкі з дарогай веласіпедыст абавязаны даць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па гэтай дарозе.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]