Мапед
Мапед — двух-або трохколавы транспартны сродак з рухавіком аб'ёмам не больш за 50 см³ і максімальнай канструктыўнай хуткасцю не больш за 50 км/гадз.
Размежаванне матацыклаў і мапедаў ў Правілах дарожнага руху звязана з тым, што матацыкл можа ехаць у агульным патоку аўтамабіляў, а мапед едзе істотна павольней, і таму правілы загадваюць яму рухацца толькі ля правага краю дарогі, разам з веласіпедамі.
Папулярнасць мапедаў вызначаецца ў першую чаргу тым, што яны не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхаглядаў і абавязковага страхавання; для кіравання мапедам не патрабуецца вадзіцельскага пасведчання (ёсць краіны, дзе гэта не так). Акрамя таго, мапеды каштуюць даволі танна і расходуюць мала бензіну.
Гл. таксама[правіць]
Літаратура[правіць]
- Мапед // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 101
| Мапеды | |
|---|---|
| Класічныя мапеды |
Рыжскі мотазавод: «Рыга-5» • «Рыга-7» • «Рыга-11» • «Рыга-13» |
| Мапеды з педалямі і пераключэннем перадач |
Рыжскі мотазавод: «Рыга-1» • «Рыга-3» • «Рыга-4» |
| Макікі |
Рыжскі мотазавод: «Рыга-16» • «Рыга-22» • «Дэльта» Львоўскі мотазавод: «Карпаты» • «Верхавіна-7» Іжэўскі мотазавод: «Іж 2.673 Карнет» |
