Вера Рыгораўна Духаніна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Рыгораўна Духаніна
Дата нараджэння 2 мая 1941(1941-05-02) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вера Рыгораўна Духаніна (2 мая 1941, Кіеў) — беларускі і ўкраінскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1967 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала архітэктарам ва Ужгарадскім філіяле Дзіпраграда. З 1970 года — архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацавала праекты планіроўкі і забудовы сёлаў Закарпацця — Чорны Паток, Грушава, грамадска-гандлёвы цэнтр у пасёлку Чынадзіева.

9-павярховыя дамы па Лагойскім тракце

Удзельнічала ў распрацоўцы праектаў мікрараёна Зялёны Луг-5 (1975), 9-павярховых жылых дамоў у мікрараёне па вуліцы Я. Коласа, Турнірнай, Скарыны (1980), выставачнай базы міжнародных выставак (1981), навучальнага корпуса інстытута культуры (1986) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]