Возера Ветэрн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ветэрн
шведск.: Vättern
Swedish sauna on the lake.jpg
Каардынаты: 58°24′00″ пн. ш. 14°36′00″ у. д. / 58.4° пн. ш. 14.6° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Sweden.svg Швецыя

Вышыня над узроўнем мора

88 м

Плошча

1912 км²

Аб'ём

77 км³

Даўжыня берагавой лініі

642 км

Найбольшая глыбіня

128 м

Сярэдняя глыбіня

40 м

Ветэрн (Швецыя)
Ветэрн
Ветэрн
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 58°24′00″ пн. ш. 14°36′00″ у. д. / 58.4° пн. ш. 14.6° у. д. (G) (O) (Я) Ветэрн (шведск.: Vättern) — возера на поўдні Швецыі, пасля Венерна самае вялікае па плошчы з шведскіх азёр.

Агульная плошча возера 1912 км², з берагавой зонай — каля 4503 км²; вышыня над узроўнем мора 88 м. Самая глыбокая кропка знаходзіцца на поўдзень ад вострава Вісінгсё і мае глыбіню 128 метраў. Сярэдняя глыбіня возера 40 метраў. Даўжыня берагавой лініі каля 642 км. Берагі высокія, скалістыя, са стромкімі схіламі. Аб'ём 74 км³, узровень вады ў возеры падтрымліваецца спецыяльным абсталяваннем (раней узровень вады часта мяняўся). Сцёк у Балтыйскае мора.

Возера Ветэрн — частка ўнутранага воднага шляху СтакгольмГётэбарг.

Да Ветэрна прымыкае нацыянальны парк Тыведэн.

На Ветэрне размешчаны гарады Мутала, Хускварна, Карлсбарг, а таксама буйны порт Ёнчэпінг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0