Казелец (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Казеляц)
Казелец
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129 м
Плошча каля 0,05 км²
Сярэдняя глыбіня каля 2 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Казелец (Беларусь)
Казелец
Казелец
Map

Казе́лец, мясцовае маўленне Казе́ляц — возера ў басейне ракі Прыпяць, вакол возера размешчана вёска Верасніца.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна казельцам называюць прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расце атрутны казялец[1].

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

У возеры водзяцца карась, плоткі, уюны.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Возера моцна забруджана актыўнай дзейнасцю чалавека — празмернае выкарыстанне вады для арашэння прысядзібных участкаў; на берагах будуюцца адрыны, адыходы з якіх зліваюцца ў возера.

Зноскі

  1. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 808 с. ISBN 985-08-0668-0 С. 325